У Гродне адкрыўся пяты “Рублевский” з адмысловымі зніжкамі для пенсіянераў

|

Чарговая крама беларускага брэнда “Рублевский” адкрылася ў Гродне 16 верасня на вуліцы Дзяржынскага. Праўда, адкрыццё прайшло з дзвюхгадзінным спазненнем.

У Гродне нагадалі пра зніклых апазіцыйных палітыкаў: акцыя доўжылася пяць хвілін

Гарадзенскія прадстаўнікі апазіцыйных партый правялі ў цэнтры горада акцыю, каб нагадаць пра тое, што 17 гадоў таму пры нявысветленых абставінах у Беларусі зніклі апазіцыйны палітык Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі, піша TUT.BY.

Горад засынае – прачынаецца “мафія”. І рыхтуе гораду свята (ФОТА)

|

Пакуль гараджане бавілі вечар 16 верасня дома, на плошчы Леніна ішоў самы сапраўдны канцэрт. Тут ішла апошняя рэпетыцыя святкавання Дня горада. Незважаючы на цемру, артысты-удзельнікі свята адпрацоўвалі свае выхады. Нават тое, што выканаўцы выступалі на “прагоне” без канцэртных строяў, не пазбаўляла відовішча велічнасці. Напэўна, заўтрашняе свята ўразіць гледачоў не менш.

У гарадзенскіх тралейбусах загаварылi пра гісторыю

|

Напярэдадні Дня горада ў гарадзенскiх тралейбусах студэнты гістарычнага факультута Купалаўскага ўніверсітэта разам з гарадскім піяршчыкам Сяргеем Івановым правялі незвычайную акцыю для пасажыраў – па дарозе яны распавядалі гісторыю горада.

Інтэрактыўныя прыпынкі грамадскага транспарту ў перспектыве могуць з’явіцца ў Мінску, Брэсце і Гродне

Інтэрактыўныя прыпынкі могуць з’явіцца ў Мінску, Брэсце і Гродне. Пра гэта падчас адкрыцця першага ў Беларусі інтэрактыўнага прыпынку ў Гомелі па праекце “Код горада” паведаміў старшыня савета дырэктараў кампаніі-распрацоўніка дадзенага праекта “АйТиПроектСтрой” Андрэй Сушчэня, піша БелТА.

У Гродна адкрылі першы энергаэфектыўны дзіцячы сад з дзвюма беларускамоўнымi групамі

|

Першы ў Гродне энергаэфектыўны дзіцячы сад №45 урачыста адкрылі напярэдадні дня горада, у пятнiцу 16 верасня. Амаль 200 дзяцей і іх бацькоў перад адкрыццём установы прайшлі майстар-класы па энергазберажэнні.

У Гродне можа знікнуць квартал колішніх царскіх казармаў

|

Будынкі адсяляюць ды выстаўляюць на продаж, пры гэтым ніводзін з іх не з’яўляецца помнікам, піша belsat.eu.

Літва раскрытыкавала камерцыйную палітыку Гродзенскай тытунёвай фабрыкі

|

Для больш паспяховай барацьбы Літвы з кантрабандай цыгарэт патрабуецца палітычны ціск Еўрасаюза на вытворцаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, каб яны адказна гандлявалі сваёй прадукцыяй, піша Delfi.lt са спасылкай на агенцтва BNS.

Не запрасілі на Дзень горада ў Гродна? І добра. Польскі журналіст пра святкаванне 17 верасня

У гэтым годзе так званы Дзень горада Гродна быў прызначаны на… 17 верасня. Дзень, якія старэйшыя жыхары Гродна згадваюць з жахам, піша Мацей Халадоўскі на bialystok.wyborcza.pl. Добра, што на такое свята на запрасілі польскіх партнёраў.

Лепшыя матацыклы і аўтамабілі горада прынялі ўдзел у аўтапрабегу “Я люблю Гродна”

|

Каля 50 аўтамабіляў і матацыклаў прыняло ўдзел у аўтапрабегу “Я люблю Гродна”, які прайшоў на Савецкай плошчы ўвечары 15 верасня. Ён быў прысвечаны 888-годдзю горада.