“Нёман” у родных сценах атрымаў першую перамогу ў чэмпіянаце

|

Пасля двух паражэнняў на старце чэмпіянату хакеісты “Нёмана” здолелі атрымаць першую перамогу. Каманда Сяргея Пушкова зрабіла гэта на сваёй пляцоўцы, дзе бiла жлобінскі “Металург”. Перад самым пачаткам матча заўзятары “Нёмана” расцягнулі велізарны банер, аналагаў якому ў гісторыі гарадзенскага хакея яшчэ не было.

У гарадзенцаў ёсць яшчэ некалькі дзён каб пабачыць выставу прысвечаную Міхаілу Андрыёлі

У Гродне завяршаецца ўнікальная экспазіцыя, прысвечанная 150-годдзю з дня нараджэння мастака, графіка Міхаіла Андрыёлі. Уласную калекцыю з больш чым 100 экспанатаў выставіў у Аддзеле мастацтваў абласной бібліятэкі імя Карскага краявед Аляксандр Сявенка.

Шумны мегаполіс с вострай кухняй: студэнтка Купалаўскага ўніверсітэта пра першыя тыдні ў Кітаі

|

Кожны год па міжурадавым пагадненні паміж Беларуссю і Кітаем у Гродзенскі ўніверсітэт прыходзіць 2-3 запрашэнні на навучанне ў Кітаі. Сёлета пуцёўку на навучанне ў КНР атрымала адна з чытачак “Твайго стылю” Таццяна Козел. Яна падзялілася з намі расповядам пра вучобу і жыццё ў Кітаі.

На дзень горада ў парку Жылібера зладзяць свята фарбаў ColorFest

|

У суботу, 17 верасня, у рамках святкавання 888-годдзя Гродна на летняй эстрадзе парку імя Жылібера адбудзецца дзіцячае свята фарбаў ColorFest.

Як захаваць сасуды здаровымі? Тры парады ад біёлага Алеся Спіцына

Як клапаціцца пра здароўе сардэчна-сасудзістай сістэмы? Што рабіць, каб дапамагчы арганізму паўнавартасна функцыянаваць, а чаго лепш пазбягаць? Пра гэта на сустрэчы з гарадзенцамі ў этнакраме “Цудоўня” расказаў Алесь Спіцын, мінскі біёлаг, які займаецца вывучэннем лекавых раслін.

Міліцыя Гродна: КПП на свяце горада не будзе

|

У сераду, 14 верасня, стала вядома, што гарадзенская міліцыя не будзе выстаўляць КПП на Дзень горада. Пра гэта тэлеканалу “Гродна плюс” паведаміў намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Гродзенскага аблвыканкама Віталь Стасюкевіч.

У Гродне прайшоў масавы забег барадачоў і вусачоў. Але перамог безбароды і бязвусы

|

Каля 40 барадачоў і вусачоў сабралася ў цэнтры горада ўвечары 14 верасня на масавым забегу прысвечаным Дню горада. Яны прабеглі 888 метраў – лічба прымеркавана да 888-й гадавіны з першай узгадкі горада ў пісьмовых крыніцах. Праўда, не ва ўсіх бароды былі сапраўдныя.

Сталыя гарадзенцы актыўна запісваюцца ва “Універсітэт Залатога Веку”

|

За першыя некалькі дзён набору на адкрытыя прэзентацыі гэтай адукацыйна-асветніцкай праграмы ужо запісалася больш за 250 чалавек.

Фотафакт: На Доме купца Мураўёва б’юць “новыя” вокны

|

Нікому непатрэбны шыкоўны будынак у цэнтры Гродна ужо 30 гадоў працягвае разбурацца. Нядаўна невядомыя разбілі “новае” акно на фасадзе дома, які выходзіць на плошчу Савецкую.

Вядомыя арганісты з васьмі краін дадуць серыю канцэртаў у Гродне

Арганісты з з Беларусі, Польшчы, Расіі, ЗША, Ізраіля, Германіі, Японіі ды Італіі дадуць серыю канцэртаў у Гродне з 20 верасня па 24 лістапада, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў адміністрацыі Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа.