Фіксікаў у дэпутаты! Падчас выбараў у Гродне працаваў дзіцячы ўчастак
У Гродне ўпершыню падчас выбараў адкрыўся дзіцячы выбарчы ўчастак. Ён размясціўся на базе абласнога інстытута развіцця адукацыі. Там маглі прагаласаваць усе, каму яшчэ не споўнілася 18 гадоў. Праўда, выбіралі не сярод кандыдатаў у парламент, а паміж герояў мультфільмаў: тут былі Фіксікі, Карлсан, Маша з мядзведзем ды іншыя папулярныя персанажы. Пераможца галасавання 17 верасня будзе цешыць дзяцей на Дні горада ў Кастрычнiцкiм раёне.