У Гродне назіральнікаў не пускаюць на закрытыя ўчасткі: няма санкніжкі

|

“Назіральнікі “Права выбару-2016″ папярэдне дамаўляліся са старшынямі камісій (а гэта галоўныя ўрачы ці іх намеснікі), што назіральнікам дадуць белыя халаты і пусцяць па палатах, толькі трэба будзе купіць бахілы. Аднак сёння нас практычна нікуды не пускаюць, матывуючы тым, што мы не маем санітарнай кніжкі. Пытаюся ў старшыні камісіі – галоўнага ўрача неўралогіі: наведвальнікаў пускаюць да хворых, а нас да хворых выбаршчыкаў не дапускаюць? На што ўрач спаслаўся на ўнутранае распараджэнне: ёсць вызначаны час для наведвальнікаў, а для нас няма ніякіх гадзін”, – распавёў Сяргей Верамеенка.

 

Сябры камісіі ўчастка №22 разышліся са скрынямі па палатах: на 179 выбаршчыкаў выдалі 174 бюлетэнь – нібыта ўсе выбаршчыкі ляжачыя, хадзячых няма.