У Гродне назіральнікаў не пускаюць на закрытыя ўчасткі: няма санкніжкі

|

У Гродзенскай абласной бальніцы назіральнікаў “Права выбару-2016” масава не пускаюць на закрытыя ўчасткі для галасавання. Такія выпадкі зафіксаваныя на ўчастках №21 (кардыялогія), №22 (нефралогія), №23 (радыялогія) Гродзенскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №51. Пра гэта паведаміў каардынатар назірання па гэтай акрузе Сяргей Верамеенка.