Ад тараканаў да сабак памерам з чалавека. Каго можна было сустрэць на свяце хатніх жывёл у Гродне

|

Свята хатніх жывёл прайшло 24 верасня на тэрыторыі Гарадской гімназіі №1. Усе жадаючыя маглі прыйсці са сваімі ўлюбёнцамі сябе паказаць і на іншых паглядзець, а таксама паўдзельнічаць у шматлікіх конкурсах.

Што вырабляе “Нёман”?! У Брэсце гарадзенцы закінулі шаснаццаць шайбаў

|

Чарговы тур чэмпіянату Беларусі па хакеі прынёс гарадзенскім заўзятарам выдатныя навіны. Пасля разгромнай перамогі над “Магілёвам”, дзе гарадзенцы здолелі закінуць 10 шайбаў, у Брэсце падапечныя Сяргея Пушкова здолелі закінуць ажно 16 шайбаў.

Фотафакт: гарадзенцы прынялі ўдзел у гарадскім велапрабегу

|

Каля 300 чалавек прыняло ўдзел у гарадскім велапрабегу, які прайшоў 24 верасня па вуліцах горада. Такім чынам гарадзенскiя аматары двухколавага транспарту паказалі, што ровары гэта рэальная альтэрнатыва шкодным для экалогіі відам транспарту. Таксама такім чынам гарадзенцы адзначылі Дзень без аўтамабіля.

Беларускі дальнабойшчык спрабаваў правезці ў Польшчу запчасткі для танкаў

|

Прыборы для гусенічнага транспарту – генератары і рэгулятары напружання – затрымалі польскія мытнікі ў пункце пропуску Баброўнікі, паведамілі ў прэс-службе Мытнай палаты ў Беластоку.

Вялікая валанцёрская ўборка пройдзе ў Беларусі 1 кастрычніка: далучыцца можна ў Гродне, Слоніме і на Сарачанскіх азёрах

|

Добраахвотнікі з усёй краіны прыбяруць лясы, берагі рэк і ўскраіны гарадоў ад смецця ў ходзе акцыі “Зробім!”. Арганізатары запрашаюць паўдзельнічаць кожнага, хто хоча бачыць прыроду чыстай! Гэта будзе ўжо другая падобная акцыя ў 2016 годзе. У папярэдняй, якая прайшла 9 красавіка, прынялі ўдзел больш за 20 тысяч валанцёраў з 43 населеных пунктаў. Тады за дзень удалося ачысціць лясы, берагі рэк і зоны адпачынку ад больш чым 500 тысяч літраў смецця.

“Акіян Эльзы” выступіць з канцэртам у Гродне ў межах сусветнага тура

|

Стала вядома, што, апроч Мінска, група «Акіян Эльзы» ўключыла ў гастрольны графік яшчэ пяць гарадоў Беларусі, сярод якіх – Гродна. У снежні музыкі выступяць на лядовых арэнах абласных цэнтраў, піша AFISHA.TUT.BY.

Міленіялы і Ярмошына. Што амерыканцам добра, таго Цэнтрвыбаркаму не зразумець

|

Пра тое, што Лідзія Ярмошына не ведае, навошта патрэбны сацыяльныя сеткі, старшыня ЦВК асабіста заявіла на ўсю краіну, а мо і на ўвесь свет: “Вот я, например, совершенно не представляю, зачем нужны социальные сети. Совершенно не понимаю… Поэтому для меня это представляется как нечто бесполезное, надуманное и такое вот понтовое, что свойственно только молодежи”. Найбольш актыўнымі выбаршчыкамі яна лічыць людзей старэйшага ўзросту – з каторымі, паводле яе, трэба сустракацца асабіста.

За акіянам усё інакш – са Злучаных Штатаў Амерыкі спецыяльна для “Твайго стылю” піша Ірына Новік.

Застылыя імгненні гарадзенскага жыцця можна ўбачыць у выставачнай зале на Ажэшкi

|

У Гарадзенскай выставачнай зале 22 верасня адкрылася выстава “Мгновения Гродненской Красоты”. На свой 44-ы дзень нараджэння і ў гонар 888-годдзя горада яе арганізаваў народны фотаклуб “Гродно”.

Праз чатыры краіны на інвалідным вазку: як гарадзенкі кінулі сабе выклік і паехалі ў падарожжа

Дзве сяброўкі – Аня і Жэня – паехалі ў падарожжа. У сярэдзіне чэрвеня дзяўчаты правялі тры дні ў Будапешце, пяць дзён у Сафіі, тры дні ў Варне і чатыры – у Адэсе. Яны ўбачылі горы і пакупаліся ў Чорным моры. Незвычайнае ў гэтай гісторыі тое, што Аня перасоўваецца на інвалідным вазку. 

Калясачнік Аляксандр Аўдзевіч стане тварам кампаніі “Інклюзіўная Беларусь” у Гродзенскай вобласці

|

Інвалід-калясачнік Аляксандр Аўдзевіч, які ў адзіночку здзейсніў падарожжа па еўрапейскіх краінах на спецыяльна сканструявалі ручным ровары, стане тварам кампаніі “Інклюзіўная Беларусь” у Гродне і Гродзенскай вобласці. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік Дэпартамента грамадскай інфармацыі ААН у Беларусі Віктар Радзівіноўскі.