Шахматы навучаць жыць. А гуляць у шахматы навучаць у “Партале”
Па панядзелках у цэнтры развіцця і адпачынку “Партал” праходзяць шахматныя сустрэчы, дзе Аляксандр Сыты, будучы матэматык-праграміст, вучыць ахвотных гуляць у даўнюю гульню і гуляе з тымі, хто гэта рабіць ужо ўмее. Сам “маэстра” атрымаў званне кандыдата ў майстры спорту па шахматах яшчэ да 18 гадоў. Ён лічыць, што гульня не толькі развівае мысленне і логіку, але і дапамагае “разрульваць” самыя разнастайныя сітуацыі. На шахматнай дошцы можна знайсці аналогіі не толькі з вайсковымі бітвамі, але з любымі з’явамі жыцця – ад лагістыкі да кахання.