На старце чэмпіянату “Гараднічанка” з буйным лікам прайграла “Гомелю”

|

Гарадзенскія гандбалісткі стараліся, хоць узровень каманд прыкметна адрозніваўся.

 

За перыяд міжсезоння “Гараднічанку” папоўнілі маладыя дзяўчаты, але ў гульні з “Гомелем” было заўважна, як яны дапускалі мноства памылак у перадачах, стваралі непатрэбныя страты і не рэалізоўвалі свае моманты.

 

Адзіны станоўчы момант у прайграным матчы – гульня галкіпера “Гараднічанкі” Юліі Кунцэвіч, якая змагалася да самага канца.

 

3 верасня, “Гараднічанка”-“Гомель” -18:41