Жывёлы з гарадзенскага заапарка атрымаюць вялікі падарунак ад першакласнікаў

|

У гарадзенскай школе №7 адбылася дабрачынная акцыя “Добрыя справы табе, любімы горад”, прымеркаваная да Дня горада. Першакласнікі 9 верасня выйшлі ў школьны сад і сабралі некалькі мяшкоў яблыкаў для жывёл гарадзенскага заапарка.

Паралімпійскія гульні: гарадзенец Аляксандр Трыпуць заваяваў бронзавы медаль у кіданні дзіды

|

На XV Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра гарадзенец Аляксандр Трыпуць 9 верасня здолеў стаць бронзавым прызёрам у кіданні дзіды.

На Кніжным фрымаркеце збяруць корм і павадкі для бяздомных жывёл

|

Фрымаркет пройдзе 11 верасня з 11.30 да 17.00 у аддзеле абслугоўвання дзяцей Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя Макаёнка (вул. Цітова, 12). Акрамя абмена кнігамі, майстар-класаў і чытанняў, у бібліятэцы пройдзе збор корма, нашыйнікаў і павадкоў для Пункта ўтрымання беспрытульных жывёл. Зрабіць свой унёсак можна з 6 да 16 верасня ў любой гарадской бібліятэцы.

Гарадзенскаму праваслаўнаму брацтву перадалі новую харугву

|

У Свята-Пакроўскім кафедральным саборы 8 верасня адбылося святочнае мерапрыемства – моладзевае праваслаўнае брацтва адзначыла 15 гадоў. У сувязі з гэтым на набажэнстве настаяцель храма айцец Георгій Рой перадаў брацтву новую харугву. Старую, якая існуе ажно з канца XIX, пакінуць у храме і пазней змесцяць у музеі.

Гарадзенскія Майстэрні Ведаў ужо 18 верасня. На якія заняткі можна запісацца?

|

Ужо 18 верасня ў Гродне ўпершыню пройдуць Гарадзенскія Майстэрні Ведаў, у рамках якіх жыхары горада змогуць пабываць на васьмі занятках, прысвечаных розным тэмам, якія прапанавалі самі гарадзенцы.

У Гродне ўшанавалi ўдзельнікаў Алімпійскіх гульняў 2016 года

|

У Гродзенскім абласным драматычным тэатры 9 верасня адбылося ўшанаванне мясцовых спартсменаў удзельнікаў Алімпійскіх гульняў 2016 года. Асаблівая ўвага на мерапрыемстве была прыкавана да двух медалістаў Івана Ціхана і Ібрагіма Саідава.

Фотафакт: Жыхары Гродна назіралі паргелій

|

Увечары 7 верасня жыхары Гродна назіралі паргелій – светлую вясёлкавую пляму на ўзроўні Сонца. Паргелій характэрны для восені, калі на вышыні каля 6 тыс. км над зямлёй з’яўляецца воблака, якое складаецца з драбнюткіх анізатропных арыентаваных крышталікаў лёду, піша БелТА.

Не перамагла ў праекце, але завяршыла пачатае. Гарадзенка выратавала вулічны баскетбол у сябе на раёне

|

Раніцай на абноўленых пляцоўках пуста, але ўвечары, калі хлапчукі вызваляюцца ад заняткаў, на вулiцы зноў весела, як было і 10 гадоў таму. Адрадзіць дваравы баскетбол на вуліцы Белыя Росы ў Гродне ўдалося дзякуючы Вользе Салавей.

Веласіпедныя экскурсіі з гідам арганізуюць у Гродне

Веласіпедныя экскурсіі ў суправаджэнні гіда на ровары прапануюць у наступным сезоне гасцям і жыхарам Гродна. Пра гэта БЕЛТА паведаміў гендырэктар КУП “Гроднааблкінавідэапракат” Юрый Аляксей.

Спекталь, на якім спаць не будуць. У Драмтэатры рыхтуюць прэм’еру пра тое, “як прышыць старую”

Новы спектакль паводле п’есы амерыканскага драматурга Джона Патрыка “Дарагая Памэла” гарадзенцы пабачаць у выходныя 17-18 верасня. Рэжысёр абраў для пастаноўкі другую назву твора – “Як прышыць старую” (“Как пришить старушку”).