Гарадзенскаму праваслаўнаму брацтву перадалі новую харугву

|

Старая харугва пачаткова знаходзілася ў Сафійскім саборы (Фары Вітаўта). У 1920-х гадах яна апынулася ў Свята-Пакроўскім саборы. Само ж Сафійскае брацтва дзейнічала да канца Другой сусветнай вайны, а пасля перастала існаваць.


“Гісторыя праваслаўнага брацтва ў Гродне вельмі даўняя і сыходзіць каранямі ў канец XV – пачатак XVI ст. Гэта тая традыцыя, калі праваслаўныя гараджане аб’ядноўваліся ў брацтвы, каб разам супольна чыніць дзеі дабра і міласэрнасці. Брацтвы праславіліся тым, што і ў самыя цяжкія дні заўсёды баранілі праваслаўе. Сёння ў нас у храме дзве брацкiя харугвы: адна старадаўняя, якая захавалася ў саборы ад таго Сафiйскага брацтва, якое дзейнічала яшчэ ў 1930-40 гады XX стагоддзя, і новая. Старая харугва застанецца ў саборы, а новая, якую мы асвяцілі, будзе з гэтага часу заўсёды з нашым маладым брацтвам”, – сказаў настаяцель Свята-Покровоскго сабора айцец Георгій Рой.

 

 

Асвяшчэнне новай харугвы гэта знамянальная падзея для брацтва. Можна сказаць, што зараз у Гродне яшчэ толькі адраджаюць старую праваслаўную традыцыю брацтваў. З новай харугвай праваслаўныя браты і сёстры будуць прымаць удзел у хросных хадах, а старую харугву змесцяць у музеі, якi неўзабаве з’явіцца ў саборы.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >