Гастрольныя спектаклі Мінскага ТЮГа прайшлі ў гродзенскім тэатры лялек 15 і 16 верасня. Дарослым Тэатр юнага гледача прапанаваў камедыю “Аднакласнікі” па п’есе Юрыя Куліка. Мы сустрэліся з выканаўцам гароўнай ролі п’есы, лаўрэатам нацыянальнай тэатральнай прэміі за лепшую мужчынскую ролю (2012), артыстам Аляксандрам Палазковым. Для яго Гродна – горад, дзе былі адны з першых здымкаў. А ў будынку, дзе сёння тэатр лялек, ён бачыў калісці яшчэ “Вішнёвы сад” у пастаноўцы драмтэатра. З галоўным рэжысёрам тэатра лялек Алегам Жугждам яны наогул былі аднакурснікамі. Таму герою “Аднакласнікаў” было што сказаць пра наш горад, тэатр і жыццё.