Каштоўную гравюру Гродна затрымалі мытнікі ў аэрапорце “Мінск”

|

Затрыманая літаграфія – спрошчаная копія гравюры, якая публікавалася ў кёльнскім атласе Civitates orbis terrarum Браўна і Хогенберга.

 

Спецыялісты Дзяржаўнага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў правялі экспертызу, якая пацвердзіла культурную каштоўнасць літаграфіі (то бок, яна сапраўды выдадзеная 100 або больш гадоў таму і таму належыць да катэгорыі культурых каштоўнасцей).

 

Паколькі ў адпаведнасці з артыкулам 313 Мытнага кодэкса Мытнага саюза і нормамі Сусветнай паштовай канвенцыі не дапускаецца перасылка ў міжнародных паштовых адпраўленнях культурных каштоўнасцяў, па выяўленым факце распачаты адміністрацыйны працэс.

 

 

Чытайце таксама:

 

Гарадзенец змясціў на сцяне свайго дома знакамітую гравюру Цюнта