Другая перамога запар: “Нёман” абыграў “Белшыну”

|

На працягу ўсёй сустрэчы каманда Ігара Кавалевіча паказвала атакуючы, хуткі і цікавы футбол. Першы небяспечны момант паўстаў ужо на 3-й хвіліне матчу, калі Павел Савіцкі мог адкрываць лiк, але яго ўдар прыйшоўся прама ў варатара “Белшыны”.

 

Праз чатыры хвіліны ўсё той жа Савіцкі губляе чарговы шанец. Павел доўга думаў і ў выніку мяч пасля яго ўдару трапіў у абаронцу гасцей.

 

Хуткі гол “Нёману” забіць не ўдалося, і тады гарадзенцы трохі вырашылі перадыхнуць і даць пагуляць “Белшыне”. Але не надоўга, бо ўжо на 23-й хвіліне гарадзенцы зноў даюць аб сабе ведаць, калі мяч пасля ўдару Канцавога трапляе ў перакладзіну.

 

 

 

А на 29-й хвіліне Рудзік удала прабіў штрафны, але галкіпер гасцей Панкратаў ратуе сваю каманду. Яшчэ да перапынку жоўта-зялёныя стварылі некалькі небяспечных момантаў, але забіць так і не атрымалася.

 

Другі тайм “Нёман” пачаў таксама вельмi актыўна, як і першы. На полі з’явіліся Горбач і Васькоў. Апошні так актыўна ўвайшоў у гульню, што здолеў вызначыцца. На 65-й хвінлiне Васькоў, пасля перадачы Савіцкага, патрапіў у вароты “Белшыны” і зрабіў лік 1:0.

 

 

Адразу пасля прапушчанага гола “Белшына” арганізавала небяспечную атаку, якая толькі цудам не скончылася ўзяццем варот.

 

“Нёман” не асеў на сваёй палове, як гэта рабіў раней, і працягваў гуляць у атакуючы футбол. Ужо ў канцы матчу Павел Савіцкі выпусціў чарговы шанец вызначыцца, мяч пасля яго ўдару трапіў у штангу.

 

У выніку “Нёман” завяршыў сустрэчу з лікам 1:0 і зарабіў важныя 3 ачкі. Тым самым падняўся ў турнірнай табліцы адразу на некалькі радкоў вышэй і зараз займае 12 пазіцыю.

 

21 тур (10 верасня) “Нёман”- “Белшына” – 1:0

 

Пасля матчу галоўны трэнер “Нёмана” Ігар Кавалевіч пракаментаваў перамогу над “Белшынай”:


“Нельга гульню даводзіць да нервовага заканчэння. Момантаў было шмат, маглі забіць. Цяжкая перамога ў псіхалагічным плане. Таму віншую сваю каманду з перамогай”.


align=”” width=”725″ height=”532″ >