Дыякан з Гродна Анджэй Ганчар распачаў гадавую місію ў Камеруне

|

2 верасня распачаў сваю новую жыццёвую прыгоду дыякан Анджэй Ганчар, выхаванец Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Ён пайшоў на адважны крок -паехаў на гадавую місію ў Афрыку. Дыякан Анджэй прагне выконваць там валанцёрскую паслугу сярод дзяцей і моладзі ў Доме дзіцяці, піша grodnensis.by.

Ад “Казахстанскага дзённіка” да “Bonjour du Cameroun 2”. Дыякан з Гродна едзе на місію ў Афрыку

На гадавую місію ў Камерун адправіцца ў канцы лета навучэнец гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі дыякан Анджэй Ганчар. Будучы святар сваімі думкамі і перажываннямі адносна паездкі падзяліўся з парталам grodnensis.by.

У Гродне ў францішканскім касцёле асвяцілі хатніх жывёлаў

|

У Сусветны дзень абароны жывёлаў, у які ў каталіцкай царкве ўзгадваюць святога Францішка, у Гродне асвяцілі хатніх гадаванцаў, якіх з сабой прынеслі мясцовыя вернікі.

Завершана рэстаўрацыя найстарэйшага алтара Гродзенскай катэдры

|

Год таму распачалася рэстаўрацыя адного з найстарэйшых алтароў у Гродзенскім катэдральным касцёле імя св. Францішка Ксаверыя і ўжо 29 верасня адбудзецца яго ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне.

У Гродне ўзгадалі святога мучаніка Язафата Кунцэвіча

|

У дзень успаміну святога Язафата Кунцэвіча ў гродзенскай катэдры адбылася святая імша, якую правялі душпастыр гарадзенскіх грэка-каталікоў а. Андрэй Крот, пробашч катэдры кс. Ян Кучынскі і кс. Чэслаў Паўлюкевіч.

Самы стары алтар Фарнага касцёла будзе адноўлены

|

Алтар св. Міхаіла Арханёла ў левай наве Фарнага касцёла з’яўляецца старэйшым нават за сам касцёл. Па словах ксяндза пробашча кс. Яна Кучынскага, падчас рэстаўрацыі алтару нададуць яго першапачатковы стыль, аздобіўшы арыгінальнай захаванай разьбой, але зменяць каларыстыку алтара.