У Гродне ў францішканскім касцёле асвяцілі хатніх жывёлаў

|

Дзень абароны жывёлаў адзначаецца 4 кастрычніка, пачынаючы з 1931 года. Дзень Францішка быў выбраны акурат таму, што гэты святы асабліва прапаведаваў ідэю любові да ўсяго існага і братэрства ўсіх жывых істот. Кажуць, ён нават чытаў пропаведзі птушкам!

 


 

Асвячэнне коцікаў, сабачак і нават чарапах адбылося на вуліцы ля ўваходу ў францішканскі касцёл. Чытаў малітву і пакрапіў усіх святой вадой госць з Віцебска, біскуп Алег Буткевіч.

 

Фота: Вольга Сяліцкая