На дзень горада ў парку Жылібера зладзяць свята фарбаў ColorFest

|

Арганізатары падрыхтавалі свята для ўсёй сям’і. Гарадзенцаў будзе чакаць выступ танцавальных калектываў, выканаўцаў эстрадных песняў, крыа-шоў ад Сашы Смеха, а для самых маленькіх гледачоў – гульнявое прадстаўленне ад беларускага гульнявога тэатра лялек Dolls4All з праграмай “Дрыц Тыц Фиксики – путешествие в  Мультилендию”. Уваход на свята вольны.

 

Хэдлайнерам мерапрыемства стане папулярны хіп-хоп лірык HOMIE. А завершыць гэтае свята дыскатэка з удзелам творчага аб’яднання IKAR і вядомых дыджэяў Гродна. Свята не пройдзе без традыцыйных масавых кідкоў фарбы.

 

Поўная праграма свята:

12:00 Адкрыццё фестывалю

00:35 DJ Prazdnik

13:30 Студыя танца CREDO

14:00 Беларускі гульнявы тэатр лялек Dolls4All – “Дрыц Тыц Фиксики – путешествие в Мультилендию”

15:00 Школа танца ADEPT

15:40 Крыа-шоў Сашы Смеха

16:20 DJ Noize Cat і DJ Seven

17:00 Канцэрт-марафон дзіцячых калектываў

18:20 Выступ папулярнага выканаўцы HOMIE

19:00 Святочная дыскатэка

21:00 Закрыццё фестывалю фарбаў