“Нёман” у родных сценах атрымаў першую перамогу ў чэмпіянаце

|

Першы перыяд каманды правялі на роўных і шайбаў не закінулі. А ўжо са старту другой дваццаціхвілінкі гарадзенцы кінуліся ў бой, што і прынесла плён. Спачатку на 23-й хвіліне вызначыўся Баярчук, а праз дзве хвіліны Марчанка падвоіў перавагу “Нёмана”. Госці ж здолелі ў другім перыядзе адыграць адну шайбу. На 29-й хвіліне закінуў Далідовіч.

 

У трэцім перыядзе апынулася напружаная канцоўка. Спачатку на 54-й хвіліне Рэмезаў закінуў, а праз дзве хвіліны Лісічкін павялічыў перавагу “Нёмана”. Пасля шайбы гарадзенскага ветэрана гасцям спатрэбілася ўсяго 32 секунды, каб скараціць адставанне  на 2 шайбы, вызначыўся зноў Далідовіч. На большае гасцей не хапіла i ў выніку “Нёман” абыграў “Металург”і ўзяў першыя тры ачкі ў чэмпіянаце.


“Нёман” – “Металург” 4:2 (0:0, 2:1, 2:1)

 

Галы:

23.30 1: 0 – Баярчук (Мянцюк, Казнадзей)

25.37 2: 0 – Марчанка (Лісічкін)

29.07 2: 1 – Далідовіч

54.11 3: 1 – Рэмезаў

56.17 4: 1 – Лісічкін (Мянцюк, Баярчук)

56.50 4: 2 – Далідовіч (Шуба, Пастухоў)

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >