Літва раскрытыкавала камерцыйную палітыку Гродзенскай тытунёвай фабрыкі
Эксперты, якія расследавалі выпадкі кантрабанды цыгарэт у Літву, заяўляюць, што таксама неабходна ўмацаваць ахову мяжы і працу мытні.
“Вялікай праблемай з’яўляецца камерцыйная палітыка тытунёвых фабрык, якая, калі казаць пра фабрыкі ў Гродне і Калінінградзе, не заснавана на сумленнай палітыцы. Ім не важна, каму яны прадаюць цыгарэты – злачынцам або сумленным прадаўцам […] Варта распачаць дзеянні на ўзроўні ўсяго Еўрасаюза. Гэта можа быць палітычнае ціск, як на Беларусь, так і на Калінінградскую вобласць, каб тытунёвыя фабрыкі ажыццяўлялі адказную камерцыйную палітыку”, – заявіў у чацвер журналістам старэйшы навуковы супрацоўнік Літоўскага інстытута права Скірмантас Бікяліс.
Паводле яго слоў, трэба працягнуць умацаванне аховы мяжы і працы мытні.
Паводле дадзеных даследавання еўрапейскай кантрабанды цыгарэт, праведзенага кампаніяй аўдыту і расследаванняў KPMG у чэрвені, нелегальныя цыгарэты ў Літве ў мінулым годзе склалі 18,7% усяго рынку тытунёвых вырабаў – на 9,6 пунктаў менш, чым ў 2014 годзе (28,3%). З- за гэтай кантрабанды літоўскі бюджэт у мінулым годзе не атрымаў каля 66 млн. еўра даходаў.
Фота: baltnews.lt