Кітайцы пабудуюць у Гродне сацыяльны дом – “падарунак кітайскага народу”

|

“Выдзелена 700 млн юаняў [больш за 100 млн долараў] на рэалізацыю ўсяго праекта сацыяльнай дапамогі па будаўніцтве сацыяльнага жылля. Тое жыллё, якое будзе пабудавана за кошт грошай Кітайскай Народнай Рэспублікі, не будзе выстаўляцца на продаж, а будзе перададзена ў камунальную ўласнасць”, – сказаў Кручанаў.

 

У 2016 годзе будзе пабудавана 16 дамоў ва ўсіх абласцях, акрамя Мінскай. Улічваючы, што гэта сацыяльнае жыллё, выбіраліся праекты эканомкласа, каб забяспечыць на гэтую суму большую колькасць квадратных метраў.

 

Усяго плануецца пабудаваць 18 тыс. квадратных метраў жылля за кошт кітайскай дапамогі, аднак лічба можа павялічыцца. Будаўніцтва ўжо вядзецца ў Брэсце, Віцебску і Гомелі, у астатніх гарадах праект знаходзіцца на этапе заключэння кантрактаў з субпадрадчыкамі.

 

Праект “Будаўніцтва сацыяльнага жылля” прадугледжаны мемарандумам паміж Мінэканомікі Беларусі і Міністэрствам камерцыі Кітая аб разглядзе выкарыстання сродкаў тэхніка-эканамічнай дапамогі Кітая. Інфармацыя аб праекце была размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 7 мая.

 

У дакуменце пазначана,мшто кітайскі бок бярэ на сябе выдаткі па будаўніцтве жылля. Мемарандум прадугледжвае, што 16 дамоў на 1.432 кватэры будуць пабудаваны ў Брэсце, Пінску, Віцебску, Оршы, Гомелі, Буда-Кашалёве, пасёлку Юбілейным, Мазыры, Светлагорску  Гродне, Магілёве, Бабруйску і Асіповічах.