“Мерцана” запрашае на зборную экскурсію “Да Котры”
Маршрут: Гродна – Путрышкі – Верцялішкі – Азёры – Астрына – Новы Двор – Першамайская (Сабакінцы) – Рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Котра” – Гродна
Падчас экскурсіі мы пазнаёмімся з багатым раслінным светам заказніка, убачым асаблівасці рэльефа (эолавыя пяшчаныя дзюны, грады і катлавіны).
Паслухаем гісторыі пра гродзенскіх кантрабандыстаў, праедземся ўздоўж мяжы з Літвой. Убачым праваслаўныя храмы-мураўёкі. У Азёрах ушануем памяць паўстанцаў 1863 г., даведаемся пра незвычайныя і захапляльныя прыгоды графа Валіцкага па гарадах Заходняй Еўропы і шмат іншага.
Добры настрой і пазітыўныя эмацыі гарантуем.
Кошт экскурсіі: 300 000 тыс. бел.руб. на чалавека (30 рубл.)
P.S. Магчыма самаарганізацыя пікніка ў заказніку (па жаданні)
Фота: nasledie.by