“Нёману” прыйшлося паднапружыцца, каб абыграць зборную “U20”
Супернікі правялі добры матч. Маладыя гульцы годна змагаліся супраць дасведчанага “Нёмана”. Але трэці і вырашальны перыяд ўсё ж “Нёман” на вопыце даціснуў суперніка і павёз у Гродна 3 ачкі.
“U 20” – “Нёман” 2:3 (1:1, 1:0, 0:2)
Галы:
00.18 1: 0 – Шаранговіч (Астанкаў, Бялевіч)
17.20 1: 1 – Пасют (Лакканен, Дарафееў, – бол.)
23.48 2: 1 – Мартынюк (Савінаў, Драздоў, – бол.)
47.03 2: 2 – Дарафееў (Пасют, Лакканен)
53.19 2: 3 – Лакканен (Дарафееў)
Нядаўна стала вядома, што экс-форвард зборнай Беларусі Міхаіл Стэфановіч стаў гульцом “Нёмана”.
Хакеіст у 2014 годзе ў ВХЛ быў абвінавачаны ва ўжыванні допінгу і дыскваліфікаваны на два гады. Па гэтай прычыне нападнік з’ехаў за акіян: ECHL не падпадае пад юрысдыкцыю ІІХФ. Тэрмін дыскваліфікацыі заканчваецца 10 лістапада 2016 года. Менавіта з гэтага моманту Стэфановіч і зможа выйсці на лёд у афіцыйных гульнях за “Нёман”.
Таксама стала вядома, што да трэніровак прыступілі Элвіс Безайс і Павел Дашкоў, якія доўга адсутнічалі з-за траўмаў.