Пракуратура палічыла недастатковым інфармаванне людзей аб экалагічнай бяспецы на “Гродна Азоце”

|

На падставе матэр’ялаў абласнога упраўлення Дэпартамента па працы. Дзяржпрамнагляду МНС, РУП “Гроднаэнерга” пракуратура прааналізавала стан прамысловай бяспекі на ААТ “Гродна Азот”. Нагодаю для пракурорскай праверкі сталі вынікі расследавання прычын і ўмоў няштатных сітуацый і няшчасных выпадкаў з гібеллю людзей на прадпрыемстве. Старшы памочнік пракурора Гродзенскай вобласці Вячаслаў Ігнацік паведаміў Белта, што пракураткра палічыла інфармаванне людзей аб стане экалагічнай бяспекі прадпрыемства недастатковым

Гарадзенскія пажарныя запрашаюць разам адзначыць прафесійнае свята

|

Прафесійная свята ратавальнікаў-пажарных адзначаць у Гродне 25 ліпеня. Святочныя мерапрыемствы пройдуць ў парку імя Жылібера. У праграме імпрэзы – прысяга ратавальнікаў-навабранцаў, выстава тэхнікі і абсталявання, святочны канцэрт, віктарыны і конкурсы з прызамі  для ўсіх ахвотных.

Клуб настольных гульняў “Портал” запрашае ў паход

|

У трохдзённай праграме: гульнятэкі на свежым паветры, спаборніцтвы, эстафета, песні ля вогнішча, купанне і шашлыкі. Сустрэча адбудзецца на возеры Кавені з 29 па 31 ліпеня. Даезд і харчаванне за пэўную суму забяспечваюць арганізатары.

Танцы і цішыня: гарадзенцаў запрашаюць на рэтрыт “Кляштар Руху”

|

Рэтрыт – адзінота для ўнутранай працы над сабой. Група людзей паедзе на тыдзень у лес, дзе дасць зарок маўчання і правядзе час у танцы і цішыні. У праграме – унутраны танец, лабараторыі перформансаў, медытацыя і іншае. Рэтрыт пройдзе 14-20 жніўня.

Жыць ці пісаць. У Гродне адкрыецца выстава, прысвечаная Варламу Шаламаву

|

На выставе сабраны дакументы, фатаграфіі і мастацкія творы. Яны будуць прадстаўлены наведвальнікам у выглядзе 35 плакатаў на рускай мове, якія апісваюць жыццё і творчасць Шаламава. Выставу можна будзе ўбачыць у ДОМе 46 з 27 ліпеня па 14 жніўня.

Гарадзенская моладзь адправілася на цягніку на Сусветныя Дні Моладзі ў Кракаве

|

Група з 313 пілігрымаў, пераважна грамадзян Беларусі, а таксама некалькі чалавек з Нігерыі, Літвы, Расіі і Украіны, 20 ліпеня перасякла мяжу ў Кузніцы і на адмысловым цягніку накіравалася ў Кракаў на Сусветныя Дні Моладзі, паведаміла прэс-сакратар Падляшскага аддзялення Польскай мытнай службы Катажына Здановіч.

Фотафакт: Над Азёрамі з’явілася незвычайная вясёлка – гало

|

Незвычайную з’яву – вясёлку вакол сонца – можна было назіраць 20 ліпеня ў Азёрах ля Гродна. Яна называецца “гало” і сустракаецца даволі рэдка.

Гарадзенскія журналісты ўшанавалі памяць Паўла Шарамета

|

Знічкі ў памяць пра забітага ў Кіеве беларускага журналіста Паўла Шарамета з’явіліся ўвечары 20 ліпеня ля ганаровага консульства Украіны ў Гродне. Такім чынам мясцовыя журналісты ўшанавалі памяць пра свайго калегу. 

“Гарадзенская начная дзесятка” запрашае прабегчыся ў цемры

|

Першы ў гісторыі гарадзенскага спорту начны забег па горных схілах стартуе 23 ліпеня ў 23.00 у парку актыўнага адпачынку “Каробчыцкі Алімп”. Ахвотным выпрабаваць сябе прапануюць тры варыянты дыстанцыі з рознай працягласцю і наборам вышыні. Удзельнічаць у спаборніцтве можа любы ахвотны, на фінішы кожны атрымае памятны медаль.

Наведай віртуальны тур па Музеі Януша Паруліса

|

Гарадзенскі фатограф Іван Цыркуновіч, які прафесійна займаецца стварэннем 360-градусных панарам ды з’яўляецца сертыфікаваным панарамным фатографам Google Street View, стварыў панараму прыватнага музея Януша Паруліса. Цяпер кожны можа знайсці яе на Google Maps або паглядзець ніжэй. А потым зайсці ў музей у рэальным жыцці, каб яго падтрымаць.