Праз фортку на кухню: міліцыя апублікавала відэаролік пра будні АМАПаўцаў

|

 

Да чарговай гадавіны з дня заснавання гарадзенскага палка АМАП прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама падрыхтавала ролік-нарэзку відэа ў якім міліцыянты спускаюцца з даху і пралазяць праз вокны ў кватэры, а таксама затрымліваюць злачынцаў на трасе М6.

Пяць прычын прачытаць кнігу “Літва-Беларусь” Язэпа Лёсіка

|

Упершыню перавыдадзеная асобнай кніжкай праца была прэзентаваная 15 сакавіка ў гарадзенскай краме “Цудоўня”.

Сустрэча “Жыццё пасля анкадыягназу” пройдзе ў Новым замку

|

16 сакавіка у 17.00 лекары, анкапацыенты і грамадскія актывісты Гродна арганізуюць сустрэчу для ўсіх, хто зацікаўлены вызначыць для сябе новую жыццёвую стратэгію пасля пастаноўкі дыягназу “рак”,  а таксама падзяліцца асабістым досведам паспяховага выздараўлення.

У сакавіку гарадзенцы атрымаюць жыроўкі пазней, а тэрмін аплаты падоўжаць да 1 красавіка

|

Рахункі на аплату паслуг ЖКГ прыйдуць у другой палове сакавіка. Да таго часу трэба дапрацаваць методыку разліку і праграмнае забеспячэнне “Разлік-ЖКП”, таму жыроўкі будуць сфармаваныя і дасланыя пасля 15 сакавіка, паведаміў намеснік гендырэктара гарадскога ЖКГ Сяргей Сямашка. У паведамленні Белта міністр ЖКГ інфармуе, што аплату лютаўскіх жыровак прадоўжаць да 1 красавіка.

Чыноўніка Гродзенскага гарвыканкама падазраюць у крадзяжы бюджэтных сродкаў

|

Крымінальныя справы ўзбуджаны супраць кіраўніка аднаго з аддзелаў Гродзенскага гарвыканкама і дырэктаркі прыватнай гандлёвай  фірмы. Іх падазраюць у крадзяжы ў буйным памеры праз злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі (ч.3 арт. 210 КК), паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Вясковец засёк госця сякерай, а труп схаваў у канаве

|

На працягу тыдня аператыўнікі шукалі 56-гадовага жыхара вёскі Пяцюлеўчы Лідкага раёна, што 7 сакавіка сышоў з дому і не вярнуўся. 15 сакавіка ва УСС Гродна паведамілі, што яго цела з шасцю сечанымі ранамі было знойдзена ў канаве з вадой.

У Верцялішках маленькае дзіця атруцілася ўгарным газам

|

Дзяўчынка ва ўзросце аднаго году патрапіла 14 сакавіка ў абласную дзіцячую бальніцу Гродна з дыягназам “атручванне ўгарным газам”, паведамілі ў прэс-службе МНС.

Сервіс “Е-Доставка” закрыўся ў Гродне

|

Склад сервіса “Е-Доставка” спыніў працу ў Гродне 14 сакавіка. Цяпер тавары з сеткі “Еўраопт” можна замовіць з дастаўкай толькі з Мінска па прынцыпе “на заўтра” або “на паслязаўтра”.

У Лідзе адкрыецца візавы цэнтр Польшчы

|

Другі польскі візавы цэнтр на Гарадзеншчыне пачне працу 18 сакавіка ў Лідзе. Таксама 16 сакавіка адчыняцца такія ж цэнтры ў Пінску і Баранавічах, а 17 сакавіка – у Магілёве. Такім чынам, агулам у Беларусі будзе працаваць восем польскіх візавых цэнтраў. Пра гэта паведамілі ў Амбасадзе Польшчы ў Мінску.

Дзе ў Гродне правесці Гадзіну Зямлі і чым заняцца дома ў цемры?

|

Выключыць электрычнасць і падумаць пра планету 19 сакавіка можна як у гарадзенскіх кафэ і творчых прасторах, так і дома. Мы сабралі спіс месцаў, куды можна схадзіць на акцыю ў Гродне. І варыянты, як да яе далучыцца, застаўшыся дома.