У Гродзенскім раёне 10-гадовы хлопчык пацярпеў ад выбуху буйнакалібернага патрона

|

Выбух, што здарыўся пасля таго, як хлопчык ударыў буйнакаліберным патронам па сцяне, пашкодзіў правую руку малога і адарваў адзін палец. Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Слоўнік “Наш дом / Our Home” – у фінале Рэспубліканскага конкурса праектаў Social Weekend

|

У кніжнай Беларусі падрастае білінгв – першы беларуска-англійскі слоўнік у малюнках “Наш дом / Our Home”: каля 1300-1400 слоўнікавых адзінак, звыш 40 старонак ілюстрацый на розныя тэмы – ад відаў будынкаў для дзеянняў на кухні, хатняй гаспадаркі і рамонту – два алфавітныя паказальнікі з транскрыпцыямі і мноства яскравых малюнкаў.

Mirum Music Festival 2016: квіткі на самы атмасферны фестываль Беларусі ўжо ў продажы

|

Лета ўсё бліжэй і калі вы яшчэ не задумваліся аб планах на ўжо блізкі жнівень, то цяпер самы час. З 12 па 14 жніўня на зялёным лузе ля Мірскага Замка пройдзе самы атмасферны музычны фэст Беларусі – Mirum Music Festival. У гэтым годзе арганізатары наважыліся на тры фестывальныя дні: 12 і 13 жніўня – асноўныя дні ды 14-га – afterparty прыемным бонусам для ўсіх, хто мае квіткі на першы, другі або два дні.

“Падарожжы дылетанта” ў інтэрнэце: вёска Муравана ў Бераставіцкім раёне

|

Праграма Юрыя Жыгамонта, якая за 15 гадоў існавання стала адным з самых пазнавальных праектаў беларускага тэлебачання, працягвае выходзіць у інтэрнэце. Адзін з майскіх выпускаў прысвечаны вёсцы Муравана ў Бераставіцкім раёне.

Фестываль аDNаK! — ген беларускага крэатыву. Абудзім яго разам!

|

Сёмы фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! стартаваў 5 мая і ўжо прымае работы праз сайт adnak.by

У Гродзенскім заапарку нарадзіліся маленькія амурскія тыгры (мімімішнае відэа)

|

У пары тыграў Тайгі і Шэрхана нарадзіліся маленькія тыграняты: хлопчык і дзяўчынка. Дзяўчынку супрацоўнікі заапарка назвалі Хельгай, а імя для хлопчыка традыцыйна выберуць наведвальнікі, паведамілі ў Гродзенскім заапарку.

Гарадзенец Сяргей Мароз, які пешкі хоча прайсці 30 тыс. км, перайшоў мяжу з Расіяй. Але праз памылку ў банку яго праект пад пагрозай

Падарожнік з Гродна Сяргей Мароз 14 мая перайшоў мяжу Беларусі і Расіі ды працягвае рухацца на ўсход. Пасля таго, як ён апынуўся на тэрыторыі іншай дзяржавы, у гарадзенца ўзніклі цяжкасці з фінансаваннем. У будучыні гэта можа адбіцца на рэалізацыі яго праекта.

Напярэдадні фестывалю нацыянальных культур у адрэстаўраванай кірсе адкрыюць канцэртны сезон

|

Першы канцэрт пасля рэстаўрацыі інтэр’ераў лютэранскага храма пройдзе 3 чэрвеня, наступны – 4 чэрвеня. Яны адкрыюць чарговую серыю дабрачынны канцэртаў. А ўжо ў ліпені тут адбудзецца другі міжнародны фестываль арганнай і камернай музыкі.

Пагодная чахарда: надвор’е ў Гродне на тыдзень

|

На гэтым тыдні ў Гродне будзе пераменлівае надвор’е, воблачна з праясненнямі, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер умераны, днём парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-8 градусаў цяпла, днём — 12-19 градусаў са знакам плюс.

Ноч музеяў 2016: Новы замак запрашае на “Сны ў майскую ноч”

|

Наведаць усе экспазіцыі Старога і Новага замкаў, паўдзельнічаць у квэсце, наведаць сінемасалон і фотаатэлье, пакаштаваць веганскую ежу і паслухаць эксперыментальную музыку можна будзе 20 мая на сёлетняй Ночы музеяў у Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі.