Прыём прац на фестываль AD.NAK! працягнуты да 12 чэрвеня
Ва ўдзельнікаў Пятага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! ёсць яшчэ некалькі дзён, каб узяць удзел у намінацыях і конкурсах. Дэдлайн падачы прац працягнуты да 12 чэрвеня ўключна. Удзел у Фестывалі — бясплатны.