Пад Навагрудкам скончылі мантаж першай устаноўкі новага ветрапарку

|

Першы з пяці ветракоў новага ветрапарку ў вёсцы Грабнікі пад Навагрудкам скончылі будаваць 8 снежня. Каб замантаваць на гандоле лопасці давялося праводзіць працы ў кароткія прамежкі часу, калі зніжаецца хуткасць ветру.

У Гродне стварылі партрэт Фрэнка Сінатры з сабачага корму і кажуць, што гэта новы кірунак у мастацтве

|

Гарадзенская мастачка Юлія Болбат стварыла партрэт Фрэнка Сінатры з корму для сабак да 100-годдзя вялікага музыкі. Дзяўчына кажа, што вынайшла новы накірунак у мастацтве – Pet art. У ім усе працы выконваюцца толькі з ежы для жывёл.

Арганныя канцэрты, TEDx і чытанні Алексіевіч: куды схадзіць у Гродне ў выходныя 12-13 снежня

|

У гэты ўікэнд гарадзенцы могуць наблізіцца да творчасці лаўрэаткі Нобеля, пачуць натхняльныя прамовы ад паспяховай моладзі, павучыцца ў мілай мастачкі, як размалёўваць елкавыя шары ці пабачыць гарадзенскі гурт Jungle X-mas, які выступае ўжывую надзвычай рэдка.

Гродна ў Instagram: першыя елкі, стары горад і снежань без снега

|

На гэтым тыдні ў нашай падборцы з’явіліся першыя святочныя елкі, пры гэтым з вельмі розных матэрыялаў. Хочаце, каб і вашыя фота патрапілі ў рубрыку? Пазначай іх хэштэгам #hrodnats! А таксама не забудзьце падпісацца на наш акаўнт у Instagram.

Фотафакт: У гарадзенскай катэдры адкрылі Браму Міласэрнасці

|

Біскуп Аляксандр Кашкевіч 13 снежня адчыніў сімвалічную браму, праходзячы праз якую, як вераць католікі, можна атрымаць дараванне пакаранняў за грахі. Такую браму традыцыйна адкрываюць у Рыме кожныя 25 гадоў, але сёлета Папа Рымскі вырашыў абвесціць пазачарговы Юбілейны Год.

Мокры снег і галалёд: прагноз надвор’я на тыдзень

|

На працягу тыдня чакаюцца ападкі, у асноўным – мокры снег. Тэмпература паветра будзе вагацца ад -3° напачатку тыдня да +7° напрыканцы.

Яўген Ляшко – лепшы гулец “Нёмана” па версіі чытачоў “Твайго стылю”

|

Скончылася тыднёвае галасаванне за лепшага гульца ў складзе футбольнага клуба “Нёман” у сезоне 2015 года. Нечакана найбольшую колькасць галасоў набраў малады абаронца Яўген Ляшко.

Служэнне Беларусі пачала ў Гродне. У музеі Багдановіча прэзентавалі зборнік успамінаў і лістоў Зоські Верас

|

Людвіка Сівіцкая, вядомая як Зоська Верас, была не толькі выбітнай дзяячкай, злучвом паміж адраджэнцамі пачатку і канца ХХ ст., але і чалавекам вялікай душы. Пра гэта казалі на вечарыне-прэзентацыі, якая прайшла ў гарадзенскім музеі Максіма Багдановіча 10 снежня.

У Гродне можа захоўвацца адзіная ў Беларусі карціна Малевіча, але на экспертызу няма грошай

|

Дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка не сумняваецца, што намаляваны алеем на фанеры чалавек з лапатай – твор знакамітага мастака. Карціна вісіць у Новым замку з 1994 года і ўваходзіць у выставу “Захаваныя каштоўнасці”, піша “СБ Беларусь сегодня”.

Чым адрозніваецца Эвок ад Вукі? Тэст пра “Зорныя войны” ад “Твайго стылю”

|

У дзень прэм’еры сёмага эпізоду Star Wars мы вырашылі даведацца, наколькі добра нашыя чытачы ведаюць, што адбывалася “даўным даўно ў далёкай-далёкай галактыцы”.