У Гродне пройдзе першы фестываль настольных гульняў “Кубік у кубе”
Крама-клуб “Кубік” ладзіць першы ў Гродне фестываль настолак. Ён пройдзе 27 красавіка ў забаўляльным цэнтры “Галактыка”, пачатак у 12.00.
Крама-клуб “Кубік” ладзіць першы ў Гродне фестываль настолак. Ён пройдзе 27 красавіка ў забаўляльным цэнтры “Галактыка”, пачатак у 12.00.
Адкрыты Кубак Гродна па спартовым арыентаванні праходзіў 10-13 красавіка. У апошні дзень у самым цэнтры горада праходзілі старты на спрынтэрскіх дыстанцыях. Туды завіталі фотакарэспандэнты “Твайго стылю”.
Сёлета пасхальныя святы ў праваслаўных і католікаў прыпадаюць на тыя ж дні. Карэспандэнты “Твайго стылю” пабывалі на святкаванні Вербніцы ў Каложы ды на моладзевай працэсіі з Бернардынскага касцёла ў Катэдру.
На гэтым тыдні Instagram гарадзенскай моладзі запаланіў Макс Корж, які меў у нашым горадзе канцэрт 11 красавіка. Гэтаксама глядзіце квадратныя фотачкі з вербамі, музеем Паруліса, Су-24, спартовым арыентаваннем і, канешне, коцікамі.
На занятку, што пройдзе ў панядзелак 14 красавіка, пойдзе гаворка пра штодзённае і актульнае, што аднолькава цікава як жанчынам, так і мужчынам, як дзецям, так і сталым людзям – пра ежу. Госця з Мінску – Алена Мікульчык – прывязе сваю кулінарную кнігу з рэцэптамі.
Школа экаактывіста гэта серыя трэнінгаў на двух узроўнях: вясенняй і летняй школы. Школа дазваляе ўдзельнікам зразумець тое, што адбываецца ў сферы экалогіі, а таксама рэалізаваць сваю ідэю ў камандзе з іншымі і пад кіраўніцтвам выкладчыкаў.
“Твой стыль” збірае ў адным месцы прапановы цікава і карысна правесці час у выходныя ў Гродне і ваколіцах. Да ўікэнду мы таксама адносім вечар пятніцы, калі можна нарэшце пачаць адпачываць пасля працоўнага тыдня.
Рух па частцы вуліцы Ажэшкі будзе зачынены цягам бліжэйшых выходных з 9.00 12 красавіка да 18.00 13 красавіка. Гэта звязана з працамі па рэканструкцыі цеплавой сеткі на адрэзку ад 36 да 38 дома. Для грамадскага транспарту будзе арганізаваны аб’езд.
Свята-фэст тэатральнага лялечнага мастацтва збярэ ў гэтым годзе 20 тэатраў з дзевяці краін. Спектаклі будуць адбывацца ў фае і на сцэне Тэатра лялек, на малой сцэне Драмтэатра, а таксама на дзядзінцы Старога замку. У праграме пастаноўкі дарослыя, дзіцячыя і для ўсёй сям’і.
Фільмы з удзелам вядомага польскага акцёра, рэжысёра і сцэнарыста Ежы Штура можна будзе паглядзець бясплатна на паказах, што пройдуць у кіназале Генеральнага Консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне 15-25 красавіка.