Ідзе набор у гарадзенскую Школу Экалагічнага Актывіста
Набор удзельнікаў праводзіцца на падставе заявак. Дэдлайн падачы – 20 красавіка. Першы ўзровень Школы пройдзе ў Мінску і Гродне.
Да ўдзелу ў двухдзённым вясеннім трэнінгу ў Гродне запрашаюцца жыхары Гродна і вобласці старэйшыя за 18 год. Пры запаўненні анкеты можна выбраць больш зручную для сябе дату: 26-27 красавіка або 10-11 мая.
Тыя, хто паспяхова пройдзе першы ўзровень, змогуць патрапіць на летнюю школу, напісаўшы матывацыйнае эсэ. Летняя школа гэта інтэнсіўны дзесяцідзённы курс на прыродзе далёка за горадам.
Кантакты:
school.meister2010@gmail.com
+375 29 695 15 48 — Воля Каскевіч
+375 29 7830 845 – Юлія Каляда
Больш падрабязная інфармацыя на сайце ecoschool.by/nabor-2014/