Музыка гарадзенскіх вуліц: праект “.К”

|

Чарговы ўдзельнік праекта – эксперыментальны праект “.К” з вёскі Суботнікі. Аднаасабовы гурт выдаў сёлета цікавы альбом “УніСон” на лэйбле “Пяршак”, а ўжывую гарадзенцы маглі пачуць выканаўцу ў чэрвені на фэсце “Эхо”.

Чарговы дабрачынны арганны канцэрт у кірсе пройдзе 6 жніўня

|

Выступяць лаўрэаты міжнародных конкурсаў Вольга Падгайская (арган) і Аляксандр Хумала (барытон). У праграме творы кампазітараў XVII-XXI стст. Пачатак у 18.00.

У Беларусі даражэе тэлефонная сувязь

|

З першага жніўня павышаецца абаненцкая аплата за тэлефон, а таксама аплата за міжгароднія званкі.

Пачаліся здымкі другой часткі “Постацей”

|

“Постаці” гэта серыя відэаінтэрв’ю з культурнымі і грамадскімі дзеячамі Заходняй Беларусі, якія зрабілі вялікі ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай гісторыі і культуры. У гэтым месяцы стартавалі здымкі другой часткі праекта. Першымі яго героямі сталі Віктар Шалкевіч ды Алесь Сураў.

У “Крызе” раскажуць пра баі за Гродна ў 1944

|

24 ліпеня ў 18.00 у галерэі “Крыга” гарадзенскі гісторык Зміцер Люцік раскажа пра свае новыя напрацоўкі па тэме баёў за Гродна летам 1944 г. і яшчэ раз прэзентуе сваю кнігу “Нёманскі Фронт” выдадзеную вясной 2012 года. Будуць новыя цікавыя гісторыі, фотаздымкі і іншыя вартыя ўвагі матэрыялы.

Гродна ў Instagram: 14-20 ліпеня 2014

|

Гэтым разам штотыднёвая падборка квадратных фота Гродна даволі вялікая. У аб’ектывы тэлефонаў патрапілі падзеі мінулага тыдня, такія як Акадэмія velocity, адкрыццё выставы шакаладу, марафон “Суседзі” ці фестываль SunDay, а таксама цікавыя фотапогляды з розных куткоў Гродна і ваколіц. Сярод жывёлак гэтым разам не толькі коцікі і сабачкі, але і адзін трус.

Творчая сустрэча з гуртом “Людзі на балоце” пройдзе ў галерэі “Крыга”

|

Гарадзенскі фолк-рок гурт “Людзі на балоце” запрашае на творчую сустрэчу, якая пройдзе 25 ліпеня ў дворыку галерэі “Крыга”, вул. Савецкая, 3-11. Пачатак у 20.00, уваход вольны.

Марафон Сяброўства “Друскенікі-Гродна 2014”: мінулагодні пераможца палепшыў свой вынік (фота)

|

117 чалавек выйшла 20 ліпеня ў 8 гадзін раніцы на старт марафону ў Друскеніках. Хутчэй за ўсіх пераадолеў адлегласць да Гродна спартовец з Магілёва Сцяпан Рагаўцоў, які перамог ужо другі год запар.

Выстава альтэрнатыўнага мастацтва “Абсанс” адкрыецца ў Гродне

|

Гарадзенская галерэя “Крыга” запрашае на адкрыццё выставы альтэрнатыўнага мастацтва “Абсанс”. Імпрэза адбудзецца ў аўторак 22 ліпеня, у 22.00.

Выйшаў чарговы выпуск відэанавін Гродзенскага драмтэатра

|

У новым выпуску навін тэатральнага жыцця глядзіце расказ пра апошнюю прэм’еру “Шынель”, гастролі трупы, планы на восень, а таксама пра адмысловыя капэрту і марку, прысвечаныя тэатру. Сяргей Курыленка расказвае пра хуткую прэм’еру “Выпадковая смерць анархіста”, а намеснік дырэктара Дзмітрый Чылік – пра адкрыццё 68 сезона і спектаклі ў жніўні.