З чаго смяяліся ў Гродне: сёлетнія першакрасавіцкія жарты з сеціва

|

Гарадзенскія жарты на дзень смеху можна разглядаць як інфармацыю для вывучэння  мясцовай супольнасці і вызначэння мараў і патаемных жаданняў гараджан. Нават у дзень смеху яны схільныя давяраць “качкам”, што гняздзяцца ў тэмах, якія нязменна выклікаюць цікавасць у жыхароў горада. Гісторыя, слон, футбол і мяжа – менавіта адсюль выляталі сёлетнія найбольш галасістыя першакрасавіцкія “качкі”.

Гарадзенскія алмазы хутка стануць рэчаіснасцю

|

Сінтэтычныя алмазы будзе вырабляць у Гродзенскай вобласці новы рэзідэнт свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест”, паведамляе  БЕЛТА. ТАА “Сінтэтычныя крышталі”, што плануе наладзіць на Гарадзеншчыне вытворчасць па сінтэзу алмазаў для прамысловых і ювелірных патрэб, было зарэгістравана  30 сакавіка.

Лешч за 2 мільёны, а лінь за 4: лоў рыбы на Гарадзеншчыне абмежаванны з 1 красавіка ў сувязі з нерастам

|

На перыяд вясновага нерасту ў Беларускім заканадаўстве прадугледжаны дадатковыя ахоўныя мерапрыемствы, што дазваляюць рыбе аднерасціцца і даць шматлікае і жыццястойкае патомства. Адным з іх з’яўляецца сезоннае абмежаванне на лоў усіх відаў рыб. Дзяржаўная інспекцыя аховы жавёльнага і расліннага свету інфармуе, што тэрміны абмежаванняў залежаць ад рэгіёна, і Гарадзеншчыне яны дзейнічаюць ад 1 красавіка да 30 мая. Кампенсаваць нанесеную прыродзе шкоду парушальнікам прыдзецца не менш, чым у трайным памеры.

 

“Належнага кантролю няма”: пагрозу навакольнаму асяроддзю Гарадзеншчыны прызнаў Дзяржкантроль

|

Камітэт дзяржаўнага кантролю прызнаў недастатковай працу па ахове навакольнага асяроддзя ў Гродзенскай вобласці. Да такіх высноваў 31 сакавіка прышлі на абласной калегіі КДК, дзе абмяркоўвалася выкананне заканадаўства аб ахове навакольнага асяроддзя i рацыянальным выкарыстаннi прыродных рэсурсаў, паведамляе БЕЛТА. 

Археалагічная знаходна можа перапісаць гісторыю Гродна

|

Напэўна, гісторыю Гародні ў бліжэйшы час можна будзе калі не перапісаць, то дапоўніць. Такое меркаванне 31 сакавіка выказаў ў сваім блогу гарадзенскі краязнаўца Мечыслаў Супрон. Нагодаю для  спадзеваў стала знаходка рэшткаў драўлянага паселішча ў аколіцах Зарыцы.

Тайная зброя: рэпартаж з сакрэтнай трэніроўкі футбольнага “Нёмана”

|

Трэцяга красавіка гарадзенскі футбольны “Нёман” стартуе ў чарговым чэмпіянаце краіны. У першы дзень красавіка наш карэспандэнт зрабіў рэпартаж з сакрэтнай трэніроўкі з удзелам пяцёркі нападнікаў клуба.

Двое гарадзенцаў будуць удзельнічаць у рэаліці “Горад”

|

Ідэі Івана Петушка па стварэнні невялікай тэрыторыі паркавага тыпу для розных гульняў і Вольгі Салавей па адраджэнні старой баскетбольнай пляцоўкі ўвайшлі ў дваццатку лепшых задумаў па паляпшэнню горада, адабраных журы для далейшай працы над іх рэалізацыяй, паведамляе Гродзенскі зялёны партал.  Зараз пераможцы адборачнага тура, што прадстаўляюць 14 гарадоў Беларусі, адправяцца на 7-дзённае навучанне ў Мінску. З дапамогай арганізатараў конкурсу і экспертаў у галіне рэалізацыі гарадскіх і культурных праектаў яны будуць больш дэтальна распрацоўваць свае задумкі.

Гарадзенец адкажа перад судом за разбой 11-гадовай даўніны

|

Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы па факце разбойнага нападу на дырэктара прыватнага прадпрыемства, здзейсненага 15 красавіка 2005 года на вуліцы Лізы Чайкінай ў Гродне.

У Свята-Пакроўскім саборы адбудзецца паніхіда на спачын душы Ніла Гілевіча

|

1 красавіка у пятніцу у 16.00 у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы г.Гродна адбудзецца паніхіда на спачын душы народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча.

АМАП затрымаў “Банду на Тэчыках”, якая абстраляла маршрутку ў Карэлічах

|

Аператыўнікі крымінальнага вышуку затрымалі падазраваных у справе аб пашкоджанні маршруткі ў Карэлічах.