В Гродно молодым сотрудникам МЧС грозит увольнение

|

Пажарную частку №6 на ЦЭЦ-2 плануецца расфарміраваць у сувязі з аптымізацыяй колькасці работнікаў у Гродзенскім упраўленні МНС. Супрацоўнікаў, у якіх выслуга гадоў больш, перавядуць у гарадскія часткі, на месцы маладых, у якіх заканчваецца тэрмін дзеяння кантракта. Пра гэта “Твайму стылю” паведаміла крыніца ў Абласным упраўленні МНС.

Малады гарадзенец падпаліў дзверы ў кватэры сяброўкі, бо думаў, што тая гуляе з іншым

|

Зайздрасць падштурхнула 16-гадовага гарадзенца да псавання чужой маёмасці. Хлопец пагрукаў у дзверы сяброўкі, у якой неаднаразова начаваў, але, не застаўшы яе дома, раззлаваўся і падпаліў дзверы, паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

У Бераставіцкім раёне скралі насенне элітных цукровых буракоў коштам у 1 млрд рублёў

|

Невядомы ў перыяд з 1 па 5 красавіка свабодна прайшоў на тэрыторыю СВК “Пархімаўцы” ў вёсцы Даўбенкі Бераставіцкага раёна і забраўся ў зернесховішча. Адтуль ён скраў французскае насенне цукровых буракоў агульным коштам больш за мільярд рублёў.

В гродненском клубе православного общения пройдет музыкально-поэтический вечер к 130-летию Гумилева

|

Музычна-паэтычны вечар “Самы непрачытаны паэт” да 130-годдзя з дня нараджэння Мікалая Гумілёва пройдзе 17 красавіка ў клубе праваслаўнай размовы пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы Гродна. Пачатак у 18.30. Уваход у актавую залу сабора – на фота ніжэй.

Гарадзенскіх прадпрымальнікаў, якія ў лютым выходзілі на плошчу Леніна, аштрафавалі

|

Суд Ленінскага раёна Гродна 11 красавіка вырашыў аштрафаваць двух удзельнікаў несанкцыяванага сходу прадпрымальнікаў, які праходзіў 15 лютага. Штраф за парушэнне арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў) склаў 15 базавых велічынь (3,15 млн рублёў), паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Лёс Саладоўнікава ў “Нёмане” робіцца няпэўным пасля няўдала старту ў чэмпіянаце

, |

Нездавальняючая гульня футбольнага “Нёмана” ў першых турах чэмпіянату Беларусi стала асноўнай тэмай сустрэчы галоўнага трэнера каманды Сяргея Саладоўнікава з мэрам Гродна і старшынёй назіральнага савета клуба Мечыславам Гоем. Сустрэча адбылася 12 красавіка.

Рукі, коцікі і хатка-чайнік. У Гродне адкрылася выстава “Пяць малаткоў”

, |

Работы гарадзенскіх майстроў кавальскай справы можна пабачыць у Цэнтры рамёстваў “Спадчына”, дзе 12 красавіка адкрылася выстава вырабаў з металу “Пяць малаткоў”.

У Новым замку адкрылася выстава, на якой кожнаму прапануюць стаць чараўніком

, |

З 12 красавіка ў Новым замку працуе інтэрактыўная выстава ілюзіённага мастацтва “Анатомія цуду”. На ёй можна пабачыць прыстасаванні, якія выкарыстоўвалі фокуснікі розных часоў з усяго свету.

У 2017 годзе на Падляшшы будзе ў два разы больш цягнікоў. Лёс электрычкі “Гродна-Кузніца” будзе вядомы ў ліпені

|

Падляшскае ваяводства плануе ў 2017 годзе павялічыць колькасць цягнікоў у два разы. Гэта павінна павялічыць колькасць людзей, што карыстаюцца чыгункай. У ліпені 2016 будзе таксама вядома, ці адновіцца спалучэнне з Гродна, піша bialystokonline.pl.

“Падарожжы дылетанта” перайшлі з тэлебачання ў інтэрнэт. Першы выпуск з новай серыі – пра Гарадзеншчыну

|

Папулярная перадача Юрыя Жыгамонта спыніла выхад на канале СТВ праз складаную эканамічную сітуацыю – канал не мае на яе грошай. Зараз “Падарожжы” пераедуць на адмысловы сайт zhygamont.by, дзе ўжо выкладзены першы выпуск з новай серыі. Ён прысвечаны вёсцы Тракелі ў Гродзенскай вобласці, перадае Радыё Рацыя.