В Гродно молодым сотрудникам МЧС грозит увольнение
Сярод маладых пажарных і вадзіцеляў, якіх могуць звольніць, многія ўжо сямейныя, таму яны баяцца страціць працу.
“Несправядліва атрымліваецца, паўтара года ў арміі адслужыў, амаль тры гады адпрацаваў у МНС, а цяпер могуць звольніць”, – распавёў адзін з супрацоўнікаў, якому пагражае звальненне. “Пакуль падпісаў апавяшчэнне аб звальненні, што будзе далей – не ведаю”, – падзяліўся пажарны.
У кожнай гарадской частцы не працягнуць кантракт 2-3 маладым супрацоўнікам. У Гродне дзейнічае 10 частак, так што страціць працу могуць больш за 20 чалавек.
Пажарную частку на ЦЭЦ ліквідуюць, бо яна – аб’ектавая, яе супрацоўнікаў не прыцягваюць на пажары ў горадзе. У мінулым годзе яны выязджалі на пажар толькі адзін раз.
Па чутках, плануецца таксама перавесці на грамадзянскія пасады пажарных інспектараў – атэставаных работнікаў МНС, якія займаюцца праверкай домаўладанняў і прадпрыемстваў, а таксама расследаваннямі спраў па пажарах. Сёння ў іх ёсць званні і пагоны, таксама яны выходзяць на пенсію ў 45 гадоў. Пры пераводзе на грамадзянскія пасады яны пазбавяцца гэтых прывілеяў.
Фота: Ян Лялевіч