Натуральныя, пластыкавыя і нават з цеста: елкі гарадзенцаў у Instagram

|

У першы дзень 2016 году мы адшукалі ў Instagram фотаздымкі вашых елак. Аказалася, што ў гарадзенцаў у вялікай пашане пушыстыя пластыкавыя дрэўцы, але і сапраўдныя зялёныя прыгажуні яшчэ не перавяліся.

Гарадзенскі фатограф стварыў віртуальны тур па навагоднім Гродне

|

У віртуальным 3D-туры Іван Цыркуновіч змясціў пяць панарамаў у цэнтры горада: ад елкі на плошчы Леніна праз вуліцу і плошчу Савецкую да пажарнай вежы. Каб пабачыць у поўнаэкранным рэжыме клікніце два разы на панараму.

Надвор’е на Новы год: 1 студзеня ў Гродне галаледзіца, ноччу да -20ºС

|

У бліжэйшыя суткі, 1 студзеня 2016 года, у Гродне і вобласці чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор’е без ападкаў, на асобных участках дарог галаледзіца, ноччу і раніцай месцамі слабы туман і шэрань. Вецер паўночна-усходні 3-8 м/с. Тэмпература ноччу -10…-15ºС, пры прасвятленнях да -20ºС, удзень -6…-11ºС, месцамі да -13 ºС.

ДАІ Гродна выдала юбілейны каляндар на 2016 год

|

Беларуская ДАІ ў 2016 годзе будзе святкаваць 80-годдзе. Разам з фатографам Сяргеем Марозавым Гарадзенскае абласное ўпраўленне Дзяржаўтаінспекцыі падрыхтавала карпаратыўны каляндар.

У Новы год гарадзенцы пабачаць электрычнае “Тэсла-шоў” і зладзяць рэкордны карагод (праграма свята + карта + спіс забароненага)

|

У навагоднюю ноч жыхароў Гродна чакае свята на плошчы Леніна. Прайсці туды можна будзе праз адзін з трох КПП.

Дзе адпачыць у Новы год у Гродне: начныя клубы з квіткамі ад 50 тыс да 1 млн рублёў

|

Да Новага года застаецца ўсяго два дні. Многія ўжо даўно спланавалі, дзе адпачыць у святочную ноч. Для тых, хто не вызначыўся, мы падабралі праграму начных устаноў горада, якія гатовыя цешыць гасцей яркім шоў і святочным настроем.

Гарадзенец забыў паставіць машыну на ручнік і яна скацілася ў возера

|

Жыхар Гродна прыехаў лавіць рыбу на возера ля вёскі Новая Гожа. Ён забыў паставіць аўто на ручны тормаз і яно скацілася ў ваду.

На Кляцкова BMW збіў жанчыну. ДАІ просіць дапамагчы яе апазнаць

|

Каля 7.30 27 снежня на праспекце Кляцкова ў Гродне BMW збіў жанчыну. Па папярэдняй версіі, яна пераходзіла дарогу на чырвонае святло. ДАІ просіць гарадзенцаў дапамагчы высветліць асобу загінуўшай.

У Гродна ідзе зіма: прагноз надвор’я на тыдзень

|

28 снежня ў Гродне захаваецца цёплае надвор’е – чакаецца плюсавая тэмпература. Але ўжо з 29 снежня тэмпература пойдзе на зніжэнне, і Новы год абяцае быць марозным.

Гродна ў Instagram: горад напярэдадні Новага году

|

У апошнім перад Новым годам выпуску нашай фотападборкі хапае як святочнага настрою, так і проста прыгожай архітэктуры. Хочаце, каб і вашыя фота патрапілі ў рубрыку? Пазначай іх хэштэгам #hrodnats! А таксама не забудзьце падпісацца на наш акаўнт у Instagram.