Сустрэча з аўтарамі кніжнай серыі “Гарадзенская бібліятэка”

|

Сустрэча з аўтарамі новых кніг кніжнай серыі “Гарадзенская Бібліятэка” адбудзецца ў Гродне ў чацвер 21 чэрвеня. На прэзентацыі будуць прадстаўленыя “Галс” Аркадзя Ліцьвіна (на здымку) і “Сандалі мітрапалітыка, або маленькія гісторыі з вялікай палітыкі” Віктара Сазонава.

Беларускія няўрадавыя арганізацыі патрабуюць спыніць будаўніцтва АЭС

|

Спыніць будаўніцтва, якое вядзецца без праекта і з парушэннямі, адмяніць рашэнні і міжурадавыя пагадненні з Расіяй пра будаўніцтва АЭС у Беларусі запатрабавала Асамблея няўрадавых арганізацый на кангрэсе, што адбыўся ў Мінску 16-17 чэрвеня, піша БелаПАН.

Грамадскія абмеркаванні ў Гродне будуць, але высякаць дрэвы ў некаторых выпадках можна і без іх

|

Гродзенскі аблвыканкам не прымаў рашэння аб адмене правядзення грамадскіх абмеркаванняў па пытаннях выдалення аб’ектаў расліннага свету. Ніякіх распараджэнняў старшыні аблвыканкаму па гэтых пытаннях таксама не было.

У Гродне вор скраў заплечнік бегуна

|

50-гадовы мужчына скраў заплечнік школьніка, пакуль той удзельнічаў у лёгкаатлетычнай эстафеце, піша grodnonews.by .

Гродзенскага святара будуць судзіць за адмову здаць адбіткі пальцаў

|

Суд над святаром прыхода ў гонар Усекнавення Галавы Хрысціцеля Іаана іерэем Мікалаем Гайдуком адбудзецца 12 чэрвеня.

Ад учарашняга дня падаражэў праезд у гродзенскіх маршрутках

|

Цяпер паездка ў маршрутным таксі па гарадскім маршруце каштуе 3500 рублёў замест 3000.

Прысуды затрыманым падчас пікета ў Гродне (дададзена)

|

Рэдактарка газеты «Glos znad Niemna» Гражына Шалкевіч аштрафаваная на 5 мільёнаў рублёў (суддзя Наталля Козел), пенсіянерка Станіслава Цівунчык атрымала штраф у памеры 2 мільёны рублёў.

Пікет неафіцыйнага Саюза палякаў у Гродне: затрыманыя больш за 20 чалавек

|

Пра гэта паведаміла старшыня непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі Анжаліка Арэхва.

У Гродна затрыманыя журналісты. Ігар Банцар пакараны 13 суткамі арышту (Абноўлена)

|

Андрэй Пачобут затрыманы і знаходзіцца ў Ленінскім РАЎС, Ян Роман затрыманы, і яго тэлефон не адказвае, затрыманы і аператар Андрэй Фралоў – яго тэлефон «па-за зонай дзеяння сеткі». Так пачынаўся для гарадзенскіх журналістаў першы дзень лета 2012 г.

Беларусь адмовілася павялічыць штат польскіх консульскіх супрацоўнікаў

|

Замест гэтага для змяньшэння чэргаў беларускае МЗС раіць польскім калегам аптымізаваць працу консульскай службы і ставіць у прыклад уласны досвед.