Прысуды затрыманым падчас пікета ў Гродне (дададзена)

|

Пенсіянерка, інвалід другой групы Генрыка Стржэлькоўска – 1 мільён 700 тысяч рублёў.

 

Журналістка Юля Каляда атрымала штраф памерам у 2,5 мільёны рублёў.

 

Пенсіянерка Ірэна Міклаш пакараная штрафам памерам у 23 базавыя велічыні – 2 мільёна 300 тысяч рублёў.

 

Пятро Табала, які толькі заступіўся за жанчыну, якую людзі ў цывільным цягнулі ў аўтобус, аштрафаваны 20 базавымі велічынямі. Такі самы штраф атрымаў Ждановіч Віталь – мужчына праходзіў побач і спыніўся паглядзець, што адбываецца.

 

Усе абвінавачваюцца па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях (парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавага мерапрыемства альбо пікетавання).

 

Заўтра адбудуцца суды яшчэ над некалькімі затрыманымі падчас пікета.

 

 

Актывісты непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі разгарнулі пікет каля будынку Гродзенскага аблвыканкаму 1 чэрвеня ў першы дзень ІХ фестывалю нацыянальных культур.

Такім чынам яны хацелі  прыцягнуць увагу да сітуацыі вакол польскай школы ў Гродне (СШ№36), у якой з наступнага навучальнага года упраўленне адукацыі плануе адкрыць 2 класы з рускай мовай навучання.

 

Затрыманні пачаліся яшчэ да пачатку пікета, і першымі ахвярамі сталі журналісты.

Першым асуджаным стаў Ігар Банцар, які ў той жа дзень атрымаў 13 сутак адміністратыўнага арышту.