Сустрэча з аўтарамі кніжнай серыі “Гарадзенская бібліятэка”

|

Аркадзь Ліцьвін, народжаны ў 1937 годзе, выкопвае з глыбіняў гісторыі геройствы беларускай шляхты. Дзеянне кнігі “Галс” адбываецца ў 1733-34 гадах на тэрыторыі Беларусі, у асноўным на Панямонні.

Пісьменнік Віктар Сазонаў, знаўца мясцовых гарадзенскіх баек з жыцця, пакуль больш папулярны за мяжой, чым на радзіме. 

 

Рэдакцыйны калектыў кніжнай серыі “Гарадзенская Бібліятэка” лічыць, што з’яўленне гэтых кніг ёсць пачаткам новай хвалі гарадзенскіх аўтараў – незалежнікаў, беларускамоўных, апантаных ілюстратараў штодзённасці гэтага краю. Так гэта ці не – дазнаемся ў чацвер, 21 чэрвеня, на прэзентацыі новых выданняў “Гарадзенскай Бібліятэкі”. 

 

Прэзентацыя адбыдзецца 21 чэрвеня па адрасе: вул.Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку).

Пачатак у 19 гадзін.

Уваход вольны.

 

Здымак з сайта http://budzma.org