Беларусь адмовілася павялічыць штат польскіх консульскіх супрацоўнікаў
Прэс-сакратар МУС Беларусі Андрэй Савіных патлумачыў сітуацыю карэспандэнту “КП”:
– Мы абсалютна дакладна ведаем, што ў якасці консульскіх супрацоўнікаў у Беларусі афіцыйна акрэдытаваныя 26 польскіх дыпламатаў. Цяпер высвятляецца, што толькі 12 з іх маюць права выдаваць візы. Законнае пытанне: што робяць астатнія 14 супрацоўнікаў, якія акрэдытаваныя пад відам консульскіх? Цікава таксама, чаму польскі бок абыходзіць маўчаннем пытанне пра магчымасць найму дадатковага тэхнічнага персанала з ліку беларусаў для паскарэння выдачы віз. На гэтым фоне неабходнасць аптымізацыі працы полькай консульскай службы робіцца яшчэ больш відавочнай.
Паводле Андрэя Савіных усе 12 беларускіх консулаў у Польшчы маюць права выдачы віз і займаюцца іншай консульскай працай. Тэрміновыя візы выдаюцца цягам гадзіны, звычайныя – цягам пяці дзён. Летась палякі атрымалі 70 тысяч беларускіх віз.
Польскія дыпламаты адзначаюць, што колькасць беларусаў, ахвотных атрымаць польскую, а асабліва шэнгенскую візу, у разы перавышае колькасць палякаў, якія плануюць візіт у Беларусь.
Толькі шэнгенскіх віз польскія консульствы ў Беларусі летась выдалі 300 тысяч.
Сёлета гэтая лічба яшчэ павялічыцца.
Да таго ж працэс выдачы шэнгенскай візы больш працаёмкі, чым выраб візы нацыянальнай.
Паводле http://kp.by
Здымак http://www.interfax.by