Восень уступае ў свае правы: прагноз надвор’я на 21-27 верасня
З наступленнем астранамічнай восені ў Гродна прыйдуць дажджы і пахаладанне.
З наступленнем астранамічнай восені ў Гродна прыйдуць дажджы і пахаладанне.
Гарадскі велапрабег з нагоды Дня без аўтамабіля сабраў больш за 400 чалавек. Адным з цікавых момантаў акцыі стала фігура рэтра-ровара, якую выбудавалі ўдзельнікі-веласіпедысты.
Як штотыдзень мы выбралі пару дзясяткаў прыгожых фота Гродна і ваколіц, якія вы зрабілі на мінулым тыдні. Хочаце патрапіць у нашую падборку? Пазначайце вашыя здымкі хэштэгам #hrodnats!
Прыватны жылы дом па вуліцы Ціміразева ў Гродне загарэўся ўвечары 20 верасня, паведамілі ў прэс-службе МНС.
У Польшчы чакаюцца скарачэнні фінансавання чыгункі. Чарговы раз Міністэрства інфраструктуры і развіцця плануе спыніць датацыі на цягнік у накірунку Гродна, піша профільнае выданне “Rynek kolejowy”.
Дадатак Яндэкс.Транспарт навучыўся прагназаваць час, што застаўся да прыбыцця на прыпынак гарадзенскіх аўтобусаў і маршрутак. Цяпер жыхарам Гродна будзе прасцей планаваць паездкі – можна даведацца, калі выходзіць з дому, або вырашыць, ці садзіцца ў перапоўненую маршрутку нумар 2Т, калі праз тры хвіліны падыдзе аўтобус 16, які таксама давязе да вакзала.
Польская валанцёрка Вольга, якая працавала ў Гродне год, запрашае на сустрэчу-прэзентацыю на заканчэнне свайго ЕВС-праекта ў арганізацыі ГА “Цэнтр «Трэці Сэктар».
За суткі 22 верасня ў вобласці здарылася 28 дарожных аварый, з іх 23 – у Гродне, паведамілі ў ДАІ рэгіёну.
Пісаць навіны, браць інтэрв’ю, рабіць рэпартажы, а яшчэ — навучыцца фатаграфаваць, здымаць відэа, рабіць інфаграфіку. Усё гэта магчыма ў Школе сучаснай журналістыкі, якая пачынае працаваць у Гродне ўжо ў кастрычніку.
Месяц таму ў Гродне адкрыўся музей турмы. Асобная частка экспазіцыі прысвечана яе знакамітым вязням. “Твой стыль” падрыхтаваў тэст, які дазволіць бліжэй пазнаёміцца з гэтымі неардынарнымі асобамі.