Запрашаем гарадзенскіх паэтаў да ўдзелу ў ІІ паэтычным слэме

|

Чарговы гарадзенскі паэтычны слэм плануецца на канец студзеня. Гэтым разам мы заклікаем усіх ахвотных далучыцца ў якасці ўдзельнікаў і прачытаць свае рыфмаваныя і не вельмі творы.

“Кірмаш праектаў” у Гродне: заяўкі прымаюцца да 20 студзеня

|

Кампанія “Будзьма беларусамі!” абвяшчае ў пошук праектныя ідэі, здольныя насыціць жыццё Гродна як культурнай сталіцы Беларусі ў 2014 годзе. Прадставіць іх і знайсці партнёраў можна ўсім ахвочым на “Кірмашы праектаў” 21 студзеня.

У Гродне на тыдзень усталюецца зімовае надвор’е

|

13-14 студзеня будзе без істотных ападкаў, воблачна з праясненнямі, на дарогах месцамі галалёдзіца.

Адметнасцю фестываля нацыянальных культур у Гродне стануць тэатралізацыі на тэму вайны

|

Сёлета 6-7 чэрвеня ў Гродне пройдзе юбілейны Х фестываль.

На фінальныя мерапрыемствы чакаюць каля 850 артыстаў, а ў праграму плануецца дадаць новыя кірункі.

“Гарадзенскі каларыт” запрашае на выставу

|

Народныя майстры прадставяць справаздачную тэматычную выставу “Гарадзенская мелодыя” ў гродзенскай выставачнай зале.

Вернісаж адбудзецца 14 студзеня а 17-ай гадзіне.

У Пышках пройдзе майстар-клас па скандынаўскай хадзьбе

|

Скандынаўская хадзьба з палкамі трэніруе каля 90% мышцаў цела, паляпшае працу сэрца і лёгкіх, ды робіць яшчэ шмат чаго карыснага для здароўя чалавека. Майстар клас у Гродне адбудзецца 18 студзеня ў лесапарку Пышкі.

Дзіцячы хоспіс запрашае гарадзенцаў на дабрачынны спектакль

|

Казку “Снежная каралева” пакажуць 17 студзеня ў Музеі гісторыі рэлігіі валанцёры Міжнароднага аб’яднання “Тэатро” з Францыі. Перад спектаклем пройдзе дабрачынная выстава-продаж упрыгожванняў і забавак ручной працы.

У сусветны дзень “Бітлз” гарадзенскія дзеці пакажуць танец любові

|

16 студзеня выхаванцы Гродзенскай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі слыху станьчаць у цэнтры горада гімн любові – песню “All you need is love”.

Тадэвуш Гавін прэзентуе ў Гродне кнігу пра жыццё палякаў у БССР

|

Найноўшую кнігу ганаровага старшыні Саюза палякаў у Беларусі Тадэвуша Гавіна “За быццё палякам. Палякі ў БССР 1944-1991” прэзентуе сам аўтар 16 студзеня ў Генеральным консульстве Польшчы ў Гродне. Гэта ўжо шостая кніга Гавіна на тэму польскай меншасці ў Беларусі.

Dzieciuki прэзентавалі ў інтэрнэце “Песню пра гарадзенскага гастарбайтара”

| Без катэгорыі

Песня, якая ўвайшла ў дэбютны альбом гурта Dzieciuki “Гарадзенскі гармідар”, удзельнічае ў хіт-парадзе на Tuzin.fm.