Адметнасцю фестываля нацыянальных культур у Гродне стануць тэатралізацыі на тэму вайны

|

Паводле аргкамітэту, у розных эпізодах фэсту, у тым ліку ў пастаноўках на нацыянальных падворках,  знойдзе адлюстраванне тэма вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Пройдуць сустрэчы з ветэранамі розных нацыянальнасцей і тэатралізаваныя прадстаўленні на вайсковую тэматыку.

Акрамя таго, запланаваны конкурс прыгажосці з прэзентацыяй нацыянальных строеў, канцэрты нацыянальных ансамбляў, пленэр “Гродна вачыма мастакоў розных нацыянальнасцей”.

Абавязковым элементам адкрыцця фэсту застанецца шэсце прадстаўнікоў нацыянальных дыяспар.


Першы фестываль нацыянальных культур прайшоў у Гродне ў 1996 годзе і з тае пары адбываецца кожныя 2 гады.


Паводле http://grodno.gov.by

Здымак http://nn.by