У Пышках пройдзе майстар-клас па скандынаўскай хадзьбе

|

Удзельнікі майстар-класа даведаюцца, як эфектыўна хадзіць з палкамі, у чым карысць, прывабнасць, але і складанасць такога спосабу трэніроўкі.

 

Удзельнікі сустракаюцца на скрыжаванні вуліц Болдзіна і Каліноўскага, каля старта “Сцежкі здароўя”.

 

10:00 – 11:00 – для пачаткоўцаў і групы “Здароўе”,

11:30 – 12:30 – для групы “Фітнес” (хадзьба ў паскораным тэмпе)

 

Пажаданні да ўдзельнікаў:

• сумкі праз плячо і пакеты пакінуць дома або перакласці ў заплечнік на час заняткаў;

• зручнае адзенне і абутак (абцас не вышэй двух сантыметраў);

• захапіце пазітыўны настрой.


Калі ў вас яшчэ няма сваіх палак, паведаміце пра удзел па тэлефоне Velcom +375 29 1120174 або МТС +375 29 5552142 за дзень да прызначанага часу. Палачкі на час заняткаў прадастаўляюцца, але іх колькасць абмежавана.

 

     
 

Залішняя вага, ацёкі, аднаўленне формы пасля родаў – усе гэтыя праблемы хутка і лёгка дапамагае вырашыць хадзьба з палкамі. Скандынаўская хада значна больш эфектыўна для пахудзення, чым звычайная хадзьба або бег. Палкі для хадзьбы ўзмацняюць нагрузкі, паскараюць абмен рэчываў, у выніку чаго спальваецца на 46% больш калорый, чым пры звычайнай хадзьбе.


Скандынаўскай хадзьбой можна займацца ў любой мясцовасці ў любы час года: зімой, вясной, летам або восенню; на курорце, на гарадской набярэжнай або ў парку; у кампаніі сяброў або самому – дастаткова проста ўзяць палкі ў рукі і зрабіць першы крок да здароўя.

 
     

 

Даведайцеся больш пра скандынаўскую хадзьбу на nordicwalking.by