Экспазіцыя з калекцый гарадзенцаў працуе ў абласной бібліятэцы

|

У аддзеле мастацтва Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Карскага працуе чарговая выстава з цыкла “Дакрануцца да гісторыі”. На гэты раз арганізатары адышлі ад традыцыі дэманстраваць друкаваныя антыкварныя экспанаты – перавага аддадзена прадметам матэрыяльнай культуры.

На футбольны чэмпіянат у Ліду з’едуцца святары з 13 краін

|

Каля 170 каталіцкіх святароў будуць удзельнічаць у VIII Чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе сярод ксяндзоў 24-28 лютага 2014 года.

Гарадзенскі гурт Pet Nihil выпусціў новы альбом

| Без катэгорыі

Панк/хардкор гурт з Гродна Pet Nihil, які ў пачатку 2000-х перажываў уздым папулярнасці, выпусціў новы альбом пасля дзевяці год маўчання. Трэці электрычны альбом каманды мае назву “Spit”.

У Дзятлаўскім раёне на вуліцы замёрз мужчына

|

Пенсіянер 1953 года нараджэння пайшоў з хаты ўвечары 20 студзеня, паведамляе belta.by.


Запрашаем на ІІ Гарадзенскі паэтычны слэм!

|

ІІ Гарадзенскі паэтычны слэм пройдзе ў антыкафэ “Живое время” ў пятніцу 24 студзеня. Тэма слэму – вольная. Акрамя паэзіі ў выкананні гарадзенскіх аўтараў, прысутныя пачуюць таксама госця з Мінска – паэта Віталя Рыжкова.

Жанчыну абакралі ў царкве

|

Жыхарка Ваўкавыска, якая прыйшла памаліцца ў сабор Пятра і Паўла, засталася без сумкі.

Кнігу “Разрушыцель” Сцяпана Стурэйкі прэзентуюць у афлайне

|

Прэзентацыя электроннай кнігі, выдадзенай “Тваім стылем” у канцы мінулага года, пройдзе ў галерэі “Крыга” ў суботу 25 студзеня.

Пецярбургскі тэатр танца пакажа гарадзенцам шоў пад дажджом

|

Сучасную музычную прыповесць “Паміж мной і табой”  і танцавальнае шоў “Дыхаю табой”, якія сталі лаўрэятамі фестывалю “Лепшыя праекты Расіі”, гарадзенцы ўбачаць на сцэне абласнога драмтэатра 27 і 28 лютага.

“Ілюзія рэальнасці або рэальнасць ілюзіi”: фотавыстава Марыі Завіноўскай у “Крызе”

|

28 студзеня мастацкая галерэя “Крыга” запрашае на вернісаж гарадзенскай фотамастачкі Марыі Завіноўскай.

Уікэнд у здымках: 18-19 студзеня 2014

| Без катэгорыі

У мінулыя выходныя Гродна афіцыйна прыняў сертыфікат “Культурнай сталіцы Беларусі”, а праваслаўныя веруючыя, “маржы” ды выратвальнікі святкавалі на Юбілейным возеры. “Твой стыль” зрабіў фота і там, і там.