“Ілюзія рэальнасці або рэальнасць ілюзіi”: фотавыстава Марыі Завіноўскай у “Крызе”
Мы жывем у дзіўным свеце. У свеце, поўным фантазій і ілюзій, забабонаў і памылак. І адна з самых распаўсюджаных памылак – меркаванне аб правільнасці і непахіснасці аб’ектыўнай рэальнасці. Калі дапусціць, што ўся разнастайнасць свету і бясконцасць космасу – толькі ілюзія, шматкроць адлюстраваная нашым уяўленнем, то можна выказаць здагадку, што нас падманвае не толькі знешні свет, але і наш уласны ўнутраны. І тая рэальнасць, у непахіснасці якой мы былі ўпэўненыя, мае і іншы бок…
А што ж знаходзіцца па той бок рэальнасці? Як туды зазірнуць? Што знойдзе там наш разгублены розум?
Каб адказаць на гэтыя пытанні, гледачам прапануецца прыняць удзел у займальнай гульні розуму і ўяўленняў, якая дазволіць увайсці ў свет “ілюзіі рэальнасці або рэальнай ілюзіі”, дапаможа ўбачыць свет пад перавернутым вуглом, стаць мудрацом ўспрымання, геніем назіральнасці і майстрам уяўлення.
Дзякуючы неардынарнаму бачанню аўтара, гэтыя здымкі пераносяць нас у іншую рэальнасць.
Вернісаж Марыі Завіноўскай у галерэі “Крыга” адбудзецца 28 студзеня ў 18.00.
Выстава працягнецца да 11 лютага.
Марыя Завiноўская нарадзілася ў 1962 годзе ў Гродне, скончыла факультэт матэматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы, працуе настаўніцай матэматыкі ў сярэдняй школе. Першыя крокі ў фатаграфіі рабіла ў далёкія 70-ыя гады ХХ стагоддзя, калі яшчэ аб лічбавай фатаграфіі тэхнічны прагрэс і не марыў. Аднак да захаплення мастацкай фатаграфіяй яна прыйшла шмат пазней. Са з’яўленнем лічбавай фатаграфіі з’явiлiся новыя магчымасці для апрацоўкі малюнкаў. І гэта дало новы штуршок для рэалізацыі творчых ідэй і задумак. У 2006 годзе Завіноўская становіцца членам Народнага фотаклуба “Гродна”, дзе прайшла шлях ад простага кандыдата ў члены да кіраўніка дзіцячай школьнай фотастудыі “Фокус-31”. Яе выхаванцы неаднаразова станавіліся дыпламантамі і прызёрамі розных беларускіх і міжнародных фотаконкурсаў. Выставачную дзейнасць пачала ў 2007 годзе і з’яўляецца на сённяшні дзень удзельнікам замежных, міжнародных, рэспубліканскіх выстаў. Марыя аддае перавагу працы не толькі ў галіне рэпартажнай, дакументальнай і жанравай фатаграфіі, але, і як творчая асоба шукае сябе ў іншых галінах фотамастацтва. |
||