У Дзятлаўскім раёне на вуліцы замёрз мужчына
Калі не вярнуўся да ночы, родныя выправіліся на пошукі.
Цела памерлага мужчыны раніцай знайшлі на вуліцы вёскі Азераны. Суседка выклікала хуткую дапамогу.
Бачных пашкоджанняў на целе памерлага няма. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.
Першыя выпадкі абмаражэнняў на Гарадзеншчыне зафіксаваныя 19 студзеня.
У Ваўкавыскім раёне з абмаражэннямі 1 і 2 ступеняў у шпіталь трапіў пенсіянер 1939 года нараджэння.
Абмаражэнні твару і рук 1 ступені атрымала жыхарка Дзятлаўскага раёна, якая выйшла на мароз не апрануўшыся належным чынам.
У Гродзенскі шпіталь хуткай медыцынскай дапамогі трапілі чацьвёра.
Два пацыента шпіталізаваныя з абмаражэннямі пальцаў рук, 35-гадовая гарадзенка – у рэанімацыі.
Здымак http://web-stihi.ru