Жанчыну абакралі ў царкве
Верніца прысела на лаву, побач паставіла сумку, ненадоўга адыйшла. Калі вярнулася – сумкі не было.
Пацярпелая страціла мабільны тэлефон, 2 банкаўскія карткі, касметыку і гаманец, у якім было каля 100 тысяч рублёў.
Жанчына адразу звярнулася ў міліцыю.
Праваахоўнікі распачалі крымінальную справу і звярнуліся да прыхаджан: калі нехта пераблытаў сумку са сваёй ці ўзяў яе выпадкова, неабходна неадкладна вярнуць чужую маёмасць.
Паводле http://uvd.grodno.by