“Беларускія зёлкі для здаровых сасудаў” – лекцыя біёлага Алеся Спіцына ў “Краме Ц”

|

Зёлкі – лекавыя расліны, спрадвечны прыродны скарб здароўя, да якога можна дастаць рукой. Біёлаг Алесь Спіцын (Мінск) шмат гадоў працуе з сучаснымі і старымі крыніцамі, вывучае і практыкуе ўжыванне зёлак як лекаў і прафілактычных сродкаў, і гатовы падзяліцца сваімі ведамі.

На Кніжным фрымаркеце збяруць корм і павадкі для бяздомных жывёл

|

Фрымаркет пройдзе 11 верасня з 11.30 да 17.00 у аддзеле абслугоўвання дзяцей Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя Макаёнка (вул. Цітова, 12). Акрамя абмена кнігамі, майстар-класаў і чытанняў, у бібліятэцы пройдзе збор корма, нашыйнікаў і павадкоў для Пункта ўтрымання беспрытульных жывёл. Зрабіць свой унёсак можна з 6 да 16 верасня ў любой гарадской бібліятэцы.

Гарадзенскія Майстэрні Ведаў ужо 18 верасня. На якія заняткі можна запісацца?

|

Ужо 18 верасня ў Гродне ўпершыню пройдуць Гарадзенскія Майстэрні Ведаў, у рамках якіх жыхары горада змогуць пабываць на васьмі занятках, прысвечаных розным тэмам, якія прапанавалі самі гарадзенцы.

“Развітанне з летам” пройдзе ў Музеі гісторыі рэлігіі

|

Беларускi народны каляндар раскрывае перад намi светапогляд нашага продка, які адзначаецца глыбокім веданнем прыроды. На імпрэзе ў музеі, што пройдзе 9 верасня ў 19.00, асаблівая ўвага будзе нададзена летнім святам.

Эксперты пракансультуюць гарадзенскіх студэнтаў наконт размеркавання

|

Навучальны год толькі пачаўся, але для студэнтаў выпускнога курсу гэта не падстава расслабляцца. Хтосьці пойдзе шукаць працу, а камусьці трэба будзе прайсці працэдуру размеркавання. Каманда экспертаў Брацтва Арганізатараў Студэнцкага Самакіравання (БОСС) гатовая дапамагчы выпускнікам і проста неабыякавым студэнтам, а таксама маладым спецыялістам, якія хочуць нешта змяніць у сваёй абавязковай адпрацоўцы, але не ведаюць як.

Брытанцы хацелі перавезці ў Беларусь крадзены Audi, а беларус – крадзены ровар

|

Супрацоўнікі Падляшскага аддзялення Пагранічнай службы Польшчы затрымалі крадзены Audi і ровар Giant Terrago агульным коштам больш за 200 тыс. злотых (46 тыс еўра). Іх хацелі вывезці з тэрыторыі ЕС у Беларусь, паведаміла прэс-сакратар Пагранічнай службы Катажына Здановіч.

Зазірнуць унутр сябе: гродзенцаў запрашаюць згуляць у псіхалагічныя трансфармацыйныя гульні

|

Ужо на наступных выходных, у пятніцу 16-га і суботу 17-га верасня, “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцыі” запрашае гродзенцаў прыняць удзел у псіхалагічных трансфармацыйных гульнях – новым трэндзе самаразвіцця і самапазнання.

Кітайцы пабудуюць у Гродне сацыяльны дом – “падарунак кітайскага народу”

|

Будаўніцтва ў Беларусі сацыяльнага жылля за кошт тэхніка-эканамічнай дапамогі Кітая з’яўляецца “падарункам беларускаму народу”, заявіў 6 верасня першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Кручанаў, пішуць naviny.by.

У Беластоку з’явіліся новыя гарадскія аўтобусы – з wi-fi і зарадкамі для мабілак

|

У Беластоку ведаюць, як заахвочваць жыхароў перасесці са сваіх самаходаў у грамадскі транспарт: даць ім бясплатны wi-fi і магчымасць зарадзіць свой тэлефон. Чатыры аўтобусы Solaris Urbino 18 з такім функцыяналам выехалі на вуліцы горада ў панядзелак, 5 верасня.

Сярод гарадзенскіх студэнтаў шукаюць Дарыяна Грэя

|

Тэатральная студыя “6-я Студия” праводзіць кастынг студэнтаў на ролі ў спектаклі “Дарыян” па матывах рамана Оскара Уайльда “Партрэт Дарыяна Грэя”.