У кавярні “Путник” ля аўтавакзала згарэла халадзільная камера

|

Пра моцнае задымленне ў будынку па вуліцы Чырвонаармейскай, дзе знаходзяцца кавярня “Путник” і бар “Караван”, выратавальнікам паведамілі 3 лістапада ў 12.06. Гарэў падвал, у якім знаходзілася халадзільная камера.

Выйшаў каляндар “Не маўчы па-беларуску” на 2016 год. Набыць яго можна і ў Гродне

|

Чарговае выданне календара ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” ужо з’явілася ў кнігарнях. У ім 366 (бо 2016 – высакосны) адметных беларускіх словазлучэнняў у вясёлых малюнках мастачкі Дар’і Мандзік.

У 2016 годзе ў Беларусі правядуць дэнамінацыю: прыбяруць чатыры нулі, з’явяцца манеты, рублі стануць падобнымі да еўра і злотых

|

У Беларусі з 1 ліпеня 2016 года будзе праведзена дэнамінацыя. Аляксандр Лукашэнка 4 лістапада падпісаў указ № 450 “Аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь”. Пра гэта паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

На ўзоры новых беларускіх грошай знайшлі арфаграфічную памылку

|

Нацбанк паказаў узоры новых беларускіх банкнот і манет, якія ўвойдуць з 1 ліпеня 2016 года. На адной з банкнот ёсць арфаграфічная памылка. Гэтая банкнота акурат прысвечана Гарадзеншчыне.

Старую памылку на новых беларускіх грошах выправяць цягам бліжэйшых год

|

Новыя беларускія купюры, дзе замест “пяцьдзясят” напісана “пяцьдзесят” былі надрукаваныя яшчэ ў 2008 годзе, калі абавязвалі старыя правілы беларускай мовы. Увесці новы ўзор рубля хацелі яшчэ тады, але перашкодзіў сусветны крызіс, расказалі ў Нацбанку.

Крыжыкам па нулікам: Якімі былі б кошты і заробкі, калі б дэнамінацыя здарылася ўжо сёння?

|

З 1 ліпеня 2016 года на беларускіх грошах будзе на 4 нулі менш. Адпаведнае рашэнне 4 лістапада прыняў Нацбанк. Пафантазіруем, якім бы стаў сярэдні месячны заробак беларусаў і прэзідэнта, падатак на дармаедства, кошт на паліва, а таксама якая трагедыя здарылася б з Аляксандрам Саладухай, калі б дэнамінацыя здарылася ўжо сёння.

Улады адрэагавалі на артыкул пра дзейнасць праваслаўных вайскова-патрыятычных клубаў?

|

У інтэрнэце з’явіўся адкрыты ліст ад імя бацькоў дзяцей, што займаюцца ў праваслаўных вайскова-патрыятычных клубах у Гродне. У ім яны просяць праверыць дзейнасць журналіста “Нашай нівы” Арцёма Гарбацэвіча на наяўнасць экстрэмізму, а яго артыкул – на наяўнасць паклёпу. Таксама яны кажуць, што супраць клубаў пачаліся рэпрэсіі.

Надвор’е ў Гродне ў выходныя: воблачна, дажджы і туманы, моцны вецер

|

На гэтых выходных на Гарадзеншчыне чакаецца вільготнае надвор’е, тыповае для позняй восені. У нядзелю ў рэгіёне прагназуюцца моцны парывы ветру, паведамілі ў аблгідрамеце.

Узнагароду Ядкоўскага ўручаць 8 лістапада. Сярод прэтэндэнтаў Вашкевіч, Гардзееў, Супрон і іншыя

|

Вынік  IV конкурса Узнагароды імя Юзафа Ядкоўскага. Абвесцяць 8 лістапада ў 18.00 у галерэі “Крыга”.

“Чтобы нас не сварили и не съели” – “Твой стыль” візуалізаваў цытаты Лукашэнкі пра знешнюю палітыку

|

Расія, Захад, інтарэс, спрабаваць – гэтыя словы найчасцей гучалі 6 лістапада ў “знешнепалітычным” блоку прамовы Аляксандра Лукашэнкі ў час яго інаўгурацыі. “Твой стыль” прасачыў найбольш часта ўжываемыя ў цытатах прэзідэнта сэнсавыя звязкі.