Наркотыкі ў роце

|

24-гадовы жыхар Гродна быў затрыманы памежнікамі ў пункце пропуску “Брузгі”.

Паводле аператыўнай інфармацыі хлопец мусіў перавозіць наркотыкі, аднак забароненых рэчываў пры ім не аказалася.

315 мільёнаў рублёў крэдытаў па падробных даведках

|

Дзве супрацоўніцы прыватнага прадпрыемства “Беларніка” ў Слоніме за два гады падрабілі і выдалі 27 несапраўдных даведак для афармлення банкаўскіх крэдытаў.

Сейм Літвы выступіў супраць будаўніцтва беларускай АЭС

|

У рэзалюцыі аб бяспецы запланаваных да будаўніцтва ў Літве і па суседству АЭС дэпутаты патрабуюць выканання Беларуссю і Расіяй міжнародных канвенцый, правядзення ў Літве публічных слуханняў па справе і двухбаковых кансультацый.

Учора ў Гродне ў аварыях пацярпелі 13 аўто

|

Яшчэ 8 ДТЗ з пашкоджаннем транспартных сродкаў зарэгістраваны на тэрыторыі вобласці. А на вуліцы Грандзіцкай “Фальксваген” зачапіў хлопчыка.

Антыядзерная кампанія заклікае адмовіцца ад будаўніцтва АЭС на Гродзеншчыне

|

Удзельнікі ініцыятывы распаўсюдзілі адкрытую заяву ў сувязі з аварыямі і выбухамі на японскіх АЭС, якія адбыліся пасля моцных землятрусаў.

Гродзенцы трымаюць грошы ў банках і неахвотна вяртаюць крэдыты

|

Жыхары Гродна і вобласці трымаюць у банках 2,3 трыльёна рублёў: у сярэднім на аднаго жыхара -2,1 мільён альбо 707 долараў зберажэнняў.

У Гродне з’явіліся плакаты ў абарону Алеся Міхалевіча

|

Плакаты з партрэтам былога кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і надпісам “Два месяцы катаванняў у турме КДБ – за што?” учора з’явіліся на гродзенскіх рэкламных тумбах.

У Гродне створаны электронны падручнік па фізкультуры

|

Навучальна-метадычны дапаможнік па гульні ў баскетбол распрацаваны пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры спартыўных дысцыплін Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Віталя Храмава.

Эпідэмія грыпу ў Гродна пайшла на спад

|

Колькасць зваротаў у паліклінікі хворых на грып і ВРВІ за мінулы тыдзень скарацілася ў Гродна на 9,2%, у Лідзе – на 30,3%.

Несапраўдны сапраўдны пашпарт

|

Амаль суткі спатрэбіліся смаргонскім памежнікам, каб падцвердзіць сапраўднасць пашпарта танцора з Коста-Рыкі.

Незвычаны пашпарт прад’явіў адзін з удзельнікаў танцавальнага калектыву ў пункце пропуска “Каменны лог”.

Адпаведніка дакумента 48-гадовага танцора не знайшлося нават у Атласе пашпартоў.

Па ўсіх прыкметах пашпарт выглядаў падробкай нізкай якасці.