У Гродне створаны электронны падручнік па фізкультуры

|

Электронны падручнік з дапамогай кампутарнага праектара дазваляе ўбачыць тэхніку выканання практыкаванняў у найлепшым для ўспрыняцця тэмпе і растлумачыць кожную дэталь.

Педагагічны эксперымент па выкарыстанні новага дапаможніка працягваецца ў шасці школах вобласці.

Эксперыментальныя заняткі паказалі, што прымяненне электроннага падручніка на ўроку фізкультуры  павялічвае інтарэс дзяцей да навучання.

Калі ўсё пойдзе добра, ужо ў наступным годзе падручнік шырока распаўсюдзяць.

 

Неўзабаве могуць з’явіцца электронныя падручнікі па валейболе, футболе, лёгкай атлетыцы і атлетычнай гімнастыцы.

Адпаведныя дапаможнікі ўжо праходзяць экспертызу.

 

Фота з сайта http://www.ale.by