Гродзенцы трымаюць грошы ў банках і неахвотна вяртаюць крэдыты

|

Гэтыя лічбы агучаныя сёння падчас прэс-канферэнцыі кіраўніцтва Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка РБ па Гродзенскай вобласці.

Агульны аб’ём сродкаў фізічных асобаў у банках вобласці за 2010 год павялічыўся на 30%.

Летась жыхары вобласці набылі 191,3 кг золата і іншых каштоўных металаў, 19700 памятных манет Нацыянальнага банка.

Крэдыты гродзенцы таксама бяруць ахвотна, аднак аб’ём крэдытнай запазычанасці за мінулы год павялічыўся на 40% і на 1 студзеня склаў 2,5 трыльёны рублёў.

У вобласці працуюць філіялы 23 з 31 зарэгістраванага ў Беларусі банка, аднак 89% банкаўскіх паслуг аказваюць АСБ “Беларусбанк”, ААТ “Белінвестбанк”, ААТ “Белаграпромбанк”, ААТ “БПС-Банк”.